Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.08.2022

Чарвякоў: гарады-спадарожнікі павінны станавіцца эканамічна перспектыўнымі тэрыторыямі з працоўнымі месцамі і камфортным жыллём

Гарады-спадарожнікі павінны станавіцца эканамічна перспектыўнымі тэрыторыямі з новымі працоўнымі месцамі і камфортным жыллём. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў падчас наведвання Пухавіцкага раёна, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Тыдзень таму Аляксандр Чарвякоў адкрываў з прывітальным словам Форум гарадоў-спадарожнікаў Беларусі ў Жабінцы. І паездка ў Рудзенск стала лагічным працягам вывучэння стану спраў у населеных пунктах з такім статусам.

Кіраўнік ведамства падкрэсліў, што кейс гарадоў-спадарожнікаў — працоўны і эфектыўны. «Комплекснае і паспяховае развіццё гарадоў-спадарожнікаў адлюстроўвае правільнасць абранай стратэгіі іх стымулявання. Арыентуючыся на лепшыя практыкі, мы павінны ствараць адпаведныя ўмовы ў рэгіёнах краіны, ператвараючы іх у эканамічна перспектыўныя зоны з новымі працоўнымі месцамі і камфортнай прасторай для жыцця людзей», — сказаў Аляксандр Чарвякоў.

Асаблівая ўвага міністра была сфакусавана на стратэгічна важным прыярытэце ў бягучых умовах — імпартазамяшчэнні. У гэтых мэтах ён наведаў ААТ «Рудзенск». Кіраўнік эканамічнага ведамства і кіраўніцтва прадпрыемства абмеркавалі перспектывы рэалізацыі інтэграцыйнага праекта ў рамках Саюзнай дзяржавы.

«Важна, што беспрэцэдэнтныя санкцыі з боку недружалюбных краін становяцца чарговым этапам у развіцці прадпрыемстваў і ствараюць новыя магчымасці для імпартазамяшчэння. Сёння ААТ «Рудзенск» гатовы да рэалізацыі стратэгічна важнага праекта па вытворчасці святлотэхнічных аўтакампанентаў новага пакалення. У такой прадукцыі няма аналагаў на айчынным рынку, і яна не ўступае імпартным кампанентам. Таму ў рэалізацыі праекта зацікаўлены і ўдзельнічаюць расійскія партнёры. Са свайго боку ўрад будзе падтрымліваць такія ініцыятывы, асабліва ў рэгіёнах», — адзначыў міністр.

Адным са слупоў збалансаванага тэрытарыяльнага развіцця, на думку Аляксандра Чарвякова, з'яўляецца апераджальнае развіццё інфраструктуры і даступнае камфортнае жыллё. Падрыхтаваны адпаведны генеральны план пас. Дружны, дзе прадугледжаны пляцоўкі для будаўніцтва дамоў для жыхароў горада-спадарожніка сталіцы. У завяршэннi сваёй рабочай паездкі міністр эканомікі наведаў адну з такіх зон шматкватэрнай забудовы.

«Каб разгрузіць Мінск і прыцягнуць у такія перспектыўныя раёны, неабходна ў першую чаргу прапанаваць камфортнае і якаснае жыллё з сучаснай інфраструктурай не горш, чым у сталіцы. У Дружным ёсць патэнцыял для павелічэння насельніцтва на больш як 30 тыс. Але для гэтага неабходна жыллё. Перавагі відавочныя: цана ніжэйшая, чым у Мінску, і блізкасць да сталіцы. Але трэба забяспечыць аператыўную транспартную даступнасць паміж Мінскам і горадам-спадарожнікам. Акрамя таго, для павышэння эканамічнай актыўнасці такіх раёнаў прадугледжваецца падрыхтоўка прамысловых пляцовак для прыцягнення інвестараў і размяшчэння на іх вытворчасцей, — рэзюмаваў міністр эканомікі.

Крыніца: БЕЛТА

Чытаць 270 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»