Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.07.2022

Пухаўчане ўзялі ўдзел у маладзёжным турыстычным фестывалі «TourFest-2022»

На беразе ракі Беразіно на базе турыстычнага цэнтра «Юнацтва» прайшоў штогадовы маладзёжны турыстычны фестываль прадстаўнікоў сацыяльнай сферы «TourFest-2022».

У фестывалі прынялі ўдзел каманды ад усіх без выключэння дваццаці двух раёнаў Мінскай вобласці. Пухавіцкі раён прадстаўлялі актывісты БРСМ, члены Маладзёжнага парламента, работнікі медыцыны, адукацыі, культуры і спорту. Усё неабходнае абсталяванне камандзе даў ФАЦ «Вікторыя».

На працягу трох дзён на базе цэнтра ішлі спартыўныя спаборніцтвы, працавалі дыялогавыя пляцоўкі, праходзілі інтэлектуальныя конкурсы і квізы. Пухаўчане вызначыліся ў сілавых відах спорту. Навучэнка Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа Дар'я Санько заняла першае месца сярод дзяўчат у фізкультурна-спартыўным комплексе «Гатовы да працы і абароны». Далікатная на выгляд дзяўчына прастаяла ў гарызантальнай планцы больш за восем хвілін, пабіць рэкорд якой астатнім аказалася не пад сілу. А зубны фельчар Праўдзінскай паліклінікі Дзмітрый Мірановіч заняў другое месца ва ўзняцці гіры вагой 24 кілаграмы. Аднак, па словах дырэктара ФАЦ «Вікторыя» Анатоля Мядзведзева, Дзмітрый павінен быў заняць першае месца, бо яго галоўны супернік неаднаразова дапушчаў парушэнні тэхнікі выканання практыкавання, але суддзя, чамусці, улічваць гэтага не стаў.

Чытаць 227 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»