Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.07.2022

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у працоўных калектывах рэгіёна

Берагчы сябе і сваіх блізкіх.

З такім пасылам звярнуўся старшыня райвыканкама Андрэй Атрушкевіч да работнікаў Пухавіцкага лясгаса. Адзіны дзень інфармавання прайшоў у працоўных калектывах рэгіёна. У яго парадак дня было ўключана некалькі важных пытанняў, у ліку якіх - гарантаванне бяспекі жыццядзейнасці.

старшыня райвыканкама Андрэй Атрушкевіч

Менавіта на гэтай праблеме зрабілі акцэнт падчас сходу працоўнага калектыву Пухавіцкага лясгаса, якi адбыўся ў рамках адзінага дня інфармавання. Ён прайшоў з удзелам старшыні раённага выканаўчага камітэта Андрэя Атрушкевіча.

Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці грамадзян — пытанне, якое не губляе сваёй актуальнасці. Аб гэтым гаварыў намеснік начальніка Пухавіцкага РАНС Антон Лашук.

намеснік начальніка Пухавіцкага РАНС Антон Лашук

Сёлета абвастрылася праблема гібелі людзей на вадзе. Як паказвае аналіз усіх здарэнняў такога плану, іх прычынай становіцца грэбаванне ўсім вядомымі, простымі і зразумелымі правіламі паводзін на вадзе.  Паводле аператыўных дадзеных АСВОД з пачатку года на 17 ліпеня ў Рэспубліцы Беларусь ад утаплення загінула 230 чалавек, у тым ліку 19 непаўналетніх.  Гэта не проста лічбы, гэта азначае, што ў 230 сем'ях страцілі сваіх родных і блізкіх, і, што самае страшнае, дзяцей.

Антон Лашук падкрэсліў, што ратавальнікамі раёна сумесна з членамі АСВОД, супрацоўнікамі пракуратуры і РАУС праводзіцца праца, накіраваная на папярэджанне гібелі людзей на вадзе. Адна з новых яе форм - патруляванне рэк раёна на катэры. Антон Міхайлавіч падкрэсліў, што падчас такога патрулявання ратавальнікі адзначылі, што побач з усімі населенымі пунктамі, размешчанымі на берагах рэк, ёсць месцы, дзе купаюцца мясцовыя жыхары. Аднак у нашым раёне купанне дазволена толькі ў пяці месцах, спецыяльна для гэтага абсталяваных, правераных вадалазамі: на рацэ Цітоўка ў Мар'інай Горцы, на азёрах Міхайлаўскае і Мацярынскае, на вадаёмах у Вузлянах і Дукоры. Ва ўсіх астатніх месцах купанне забаронена. Адна з прычын - іх не абследуюць вадалазы, таму нельга з поўнай упэўненасцю сказаць, што іх дно бяспечна для адпачываючых.

Яшчэ адна праблема, актуальная для летняга сезону — згубiўшыяся ў лесе людзі. Работнікі лясгаса добра з ёй знаёмы: як толькі пачынаецца сезон збору ягад і грыбоў, ім даводзіцца разам з работнікамі РАНС прымаць удзел у выратаванні згубiўшыхся. У размове на гэту тэму Антон Лашук звярнуў увагу прысутных на мабільнае прыкладанне «МНС Беларусі: дапамога побач», якое можна без праблем усталяваць на смартфонах і карыстацца ў выпадку неабходнасці.

Актуальнай застаецца праблема пажараў: з пачатку года ў нашым раёне іх адбылося 57, загінула 7 чалавек.  Самая распаўсюджаная прычына пажараў - неасцярожнае абыходжанне з агнём: яна складае 43 адсоткі сярод усіх іншых прычын.  Зноў жа, да гібелі людзей прыводзіць часцей за ўсё невыкананне элементарных супрацьпажарных правілаў.

Гутарку на тэму бяспекі жыццядзейнасці падсумаваў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Атрушкевіч.  Ён папрасіў прысутных берагчы сябе, сваіх блізкіх. Калі працуюць у лесе, не быць абыякавымі да людзей. Андрэй Міхайлавіч падкрэсліў, што няма нічога ганебнага ў тым, каб падысці ў лесе да чалавека, які збірае грыбы або ягады, асабліва пажылому і спытаць, ці ўсё ў яго добра, ці ведае ён дарогу дадому. Сёння на пошукі заблукаўшых людзей трацяцца велізарныя сродкі. А нават проста сваім уважлівым стаўленнем можна прадухіліць бяду.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 277 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»