Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.07.2022

Новы экспанат папоўніў экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа

Новы экспанат — мяшочак з  зямлёй са спаленай вёскі Літавец Дзяржынскага раёна — папоўніў экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа, у раённым краязнаўчым музеі ў Блоні.  Яго перадалі ўдзельнікі велапрабегу “Дарогамі перамогі”, у якім прынялі ўдзел работнікі сістэмы адукацыі раёна.

Літавец  раздзяліла лёс Хатыні. У 1943 годзе ў ходзе правядзення маштабнай карнай аперацыі “Якаб”  яна была цалкам знішчана: фашысты спалілі 42 двары і расстралялі ўсіх 196 жыхароў. Пасля вайны вёска ўжо не аднавілася. У 1956 годзе актывісты ўсталявалі малы помнік на месцы населенага пункта.  У 1986 годзе на тэрыторыі паўстаў мемарыяльны комплекс. Зараз сюды наведваюцца людзі з усіх куткоў краіны. Пабывалі ў гэтым трагічным месцы і пухавіччане.

“Вогненныя сёстры” ў вёскі Літавец ёсць і ў нашым раёне. Інфармацыя аб іх зме-шчана ў экспазіцыі, прысвечанай генацыду беларускага народа. Дарэчы, спіс спаленых вёсак у апошні час папоўніўся, бо ў межах расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа, якое праводзіць генеральная пракуратура, ад-крываюцца ўсё новыя факты. Зараз на карце спаленых вёсак раёна абазначана 127 населеных пунктаў.

Падчас велапрабегу яго ўдзельнікі ўспаміналі не толькі пра вогненныя вёскі. Яны наведалі месца самага масавага забойства мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна — урочышча Папова Горка, дзе ў верасні 1941 года акупанты расстралялі 1260 чалавек яўрэйскай нацыянальнасці.

Наталля  ПАРХОМЧЫК

Чытаць 227 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»