Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

13.07.2022

Час вялікай самааддачы

Яна спатрэбіцца хлебаробам на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур

— Уборачная кампанія, да якой прыступаюць гаспадаркі раёна, спалучана з немалымі цяжкасцямі, — адзначае начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Маеўскі.

У бягучым годзе ўмовы надвор'я адбіліся на фарміраванні яравых збожжавых культур, і нам давядзецца практычна адначасова весці ўборку рапсу і збожжавых, што яшчэ больш узмацняе напружанасць у рабоце і адказнасць за яе арганізацыю і якасць. Улічваючы няпростую сітуацыю па тэхналагічным стане пасеваў, перад агранамічнай службай сельгасарганізацый раёна пастаўлена задача ўважліва адсочваць сітуацыю і ў першую чаргу ўбраць праблемныя палі, якія ў выпадку пагаршэння надвор'я могуць стаць недаступнымі да ўборкі.

Дарэчы, напярэдадні жніва надвор'е дадало цяжкасцяў хлебаробам: ураганны вецер і моцны лівень на мінулым тыдні паклалі немалую частку хлебнай нівы. Зразумела, палегліцу абмалочваць складаней.

Усяго трэба ўбраць ураджай збожжавых і зернебабовых культур, рапсу на плошчы больш за 33000 гектараў. У сярэднім на адзін камбайн прыпадае каля 400 гектараў уборачнай плошчы, а з улікам папярэдняй ацэнкі ўраджайнасці збожжавых і зернебабовых культур сярэдні намалот на камбайн можа перавысіць 1100 тон. Гэта вялікая нагрузка, якую павялічваюць вельмі сціснутыя тэрміны для правядзення работ, а таксама іх супадзенне з другімі ўкосамі шматгадовай травы.

У зоне рызыкоўнага земляробства, у якой знаходзіцца ўся наша рэспубліка, свае карэктывы ў працу аграгіяў могуць уносіць непрадказальныя ўмовы надвор'я. Аднак гэта не можа быць апраўданнем недахопаў і недаглядаў у арганізацыі ўборачных работ, іх тэхнічнай і кадравай забяспечанасці, слабы настрой ўдзельнікаў жніва на дасягненне самых высокіх вынікаў. На выключэнне такіх фактараў, якія зніжаюць магчымасць паўнацэнна ўбраць ураджай і не дапусціць яго страт, была накіравана работа па падрыхтоўцы да жніва ў гаспадарках раёна. Так, па стане на 8 ліпеня гатоўнасць камбайнаў да выхаду ў поле ў цэлым па раёне складала планавыя 95 працэнтаў.

Усяго ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур у гаспадарках раёна будуць задзейнічаны 83 камбайны. Галоўная задача для іх экіпажаў — забеспячэнне высокіх тэмпаў працы. Пры гэтым нельга дапушчаць ні найменшых страт збожжа. На выключную важнасць выканання гэтай задачы звярнуў увагу Прэзідэнт на нядаўняй нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

Падрыхтаваныя да працы камбайны праходзяць праверку. Выконваецца так званая іх прасыпка, калі на працуючую жняярку падаецца збожжа, каб прасачыць, ці не будзе яно дзе-небудзь высыпацца да траплення ў бункер камбайна і пры яго разгрузцы.

З мэтай не дапусціць стратаў збожжа старанна абсталююцца і транспартныя сродкі, якія будуць яго перавозіць. Правяраецца наяўнасць першасных сродкаў пажаратушэння на камбайнах і машынах.

Варта адзначыць, што пытанням тэхнікі бяспекі надаецца павышаная ўвага. Усе задзейнічаныя ў жніве механізатары забяспечаны спецвопраткай, для іх арганізаваны адпаведныя бытавыя ўмовы, гарачае харчаванне.

Хочацца пажадаць усім удзельнікам уборачнай кампаніі цярпення і самааддачы ў цяжкай працы, і няхай хлебная ніва шчодра аддзячыць хлебаробам.

Андрэй МАЗАНІК

Чытаць 439 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»