Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

07.07.2022

На тэрыторыі в/ч 89417 разгарнуўся ваенна-патрыятычны лагер «Разведчык»

Адпачыць… у войску. Ці магчыма такое?

Пра гэта раскажуць навучэнцы СШ №1 пасёлка Дружны, якія частку канікул правядуць у профільным палатачным ваенна-патрыятычны лагеры «Разведчык», разгорнутым на тэрыторыі в/ч 89417. Пяцьдзесят хлапчукоў і дзяўчынак 12-14 гадоў акунуцца ў атмасферу армейскага жыцця з дапамогай прафесійных вайскоўцаў. Для многіх свет вайсковага жыцця стане адкрыццём. І гэта ўжо цудоўныя ўспаміны пра лета.

— Асноўнымі напрамкамі работы ў лагеры з'яўляецца ваенна-патрыятычнае выхаванне дзяцей, духоўна-маральнае выхаванне і спартыўна-аздараўленчая работа, расказвае спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Дарына Дароўская.— Дні школьнікаў будуць распісаны па хвілінах. У вайсковым распарадку дня будуць запланаваны тэматычныя мерапрыемствы, гутаркі, канцэрты, дыскусіі, а таксама заняткі па баявой, тактыка-спецыяльнай, медыцынскай, тапаграфічнай падрыхтоўцы, ваенна-спартыўныя гульні. Пройдзе турнір «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь». Напэўна, хлопцам не будзе сумна. А новыя веды, навыкі і ўменні спатрэбяцца ў будучыні.

Алена ШАНТЫКА

Чытаць 330 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»