Намеснік кіраўніка адміністрацыі Дзмітраўскай гарадской акругі Маскоўскай вобласці Святлана Тарасава:
— Сёння, праз дзесяцігоддзі, нашы народы працягвае аб'ядноўваць памяць аб несмяротным подзвігу савецкага салдата. Мы нізка кланяемся героям, якія аддавалі свае жыцці за свабоду і нашу светлую будучыню. Дзмітраў і Мар'іна Горка з'яўляюцца гарадамі-пабрацімамі. Упэўнена, што з гадамі сяброўства будзе толькі мацнець. Жадаю вашаму раёну працвітання, а жыхарам моцнага здароўя і поспехаў.
Кіраўнік адміністрацыі Прохараўскага раёна Белгарадскай вобласці Сяргей Канішчаў:
— Радасць Перамогі і боль трагедыі ў гады Вялікай Айчыннай вайны нашы дзяды і прадзеды дзялілі пароўну. А таму і Дзень Незалежнасці, безумоўна, з'яўляецца для расіян і беларусаў агульным святам. Ад усяго сэрца я хачу пажадаць усім пухаўчанам міру, здароўя, дабра і дабрабыту.
Запісаў Станіслаў БЕЛАВУСАЎ.
Фота Алены ІВАНОВАЙ