Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.07.2022

ААТ «Рудзенск» прыняло ўдзел у 9-ым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Цытата: «Для Беларусі і Расіі форум даўно стаў адным з сімвалаў роднасці славянскіх народаў. Само жыццё паказвае, што мы знайшлі фармат міжрэгіянальнага і міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, які сапраўды адпавядае карэнным інтарэсам беларусаў і расіян. Больш за тое, форум з'яўляецца эфектыўным і адэкватным адказам на новыя выклікі, з якімі мы сутыкнуліся сёння».

Аляксандр Лукашэнка.

ААТ «Рудзенск» у складзе калектыўнага стэнда ААТ «БАТЭ» прыняла ўдзел у 9-ым Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі «Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў паглыбленні інтэграцыйных працэсаў Саюзнай дзяржавы», які праходзіў у Гродне.

— Удзел у Форуме рэгіёнаў ААТ «Рудзенск» прыняло ўпершыню, — кажа дырэктар прадпрыемства Андрэй Салановіч. —  Прадпрыемства прадставіла сваю святлотэхнічную прадукцыю, у тым ліку ўзоры апошніх дасягненняў. Сярод іх: галагенавыя і святлодыёдныя фары блізкага і далёкага святла, аналагі нямецкага вытворцы аўтамабільных дэталяў Hella, ліхтары заднія і пярэднiя для сельскагаспадарчай тэхнікі ў новым дызайне, фары працоўнага асвятлення ў святлодыёдным выкананні.

— Выстава была вельмі цікавай і разнастайнай, — дзеліцца ўражаннем аб выставе цяжкай прамысловасці Беларусі начальнік аддзела  маркетынгу ААТ «Рудзенск» Алег Ленько. — Прадукцыя нашага прадпрыемства выклікала зацікаўленасць як ва ўдзельнікаў Форума з расійскага боку, так і ў прадстаўнікоў нашых айчынных прадпрыемстваў, якія пакуль не з'яўляюцца нашымі партнёрамі.  Асаблівую цікавасць выклікала імпартазамяшчальная прадукцыя:  фары блізкага і далёкага святла ў лямпавым і святлодыёдным выкананні — аналагі нямецкага вытворцы Hella.

Удзел у такіх мерапрыемствах —  гэта не толькі спосаб знайсці новых бізнэс-партнёраў, гэта таксама абмен ведамі, навыкамі і досведам у фармаванні тых самых партнёрскіх  кантактаў.

Яўгенія ВАЖНІК

Чытаць 447 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»