Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.07.2022

Вучэбна-метадычны збор са спецыялістамі фізпадрыхтоўкі і спорту УС прайшоў у Мар'інай Горцы

Вучэбна-метадычны збор са спецыялістамі фізічнай падрыхтоўкі і спорту Узброеных Сіл, ваенных навучальных устаноў праходзіць у Мар'інай Горцы на базе брыгады спецыяльнага прызначэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.

Збор арганізаваны пад кіраўніцтвам старшыні дзяржаўнай установы «Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» палкоўніка Анатоля Ханеўскага.

«Мэта мерапрыемства - аналіз стану фізічнай падрыхтоўкі ва Узброеных Сілах, вызначэнне ўзроўню фізічнай, метадычнай і тэарэтычнай падрыхтаванасці спецыялістаў фізічнай падрыхтоўкі і спорту, удакладненне задач па арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ва УС на другое паўгоддзе 2022 года» — адзначылі ў ведамстве.

Удзельнікі збору падзяліліся вопытам арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі і спорту ў войсках.

Тут былі правераны тэарэтычныя веды афіцэраў і якасць выканання метадычнага задання. Другая палова збору будзе прысвечана практычным і інструктарска-метадычным заняткам.

Чытаць 325 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»