Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.07.2022

Нас аб'ядноўвае подзвіг савецкага салдата

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у нашым раёне пачаліся на тэрыторыі мемарыяльнага комплекса Алея вайсковай славы ў Мар'інай Горцы. Гэта знакавае для пухаўчан месца наведала расійская дэлегацыя на чале з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Дзмітраўскай гарадской акругі Маскоўскай вобласці Святланай Тарасавай і кіраўніком адміністрацыі Прохараўскага раёна Белгародскай вобласці Сяргеем Канішчавым.

Гасцей вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда. Ён павіншаваў прысутных пухаўцчан з галоўным святам нашай краіны і сказаў, што перамога над фашызмам была і застаецца нашай агульнай перамогай. Яна кавалася і пад Дзмітравам, дзе ў раёне Перамілаўскіх вышынь у паўтара кіламетрах ад горада ў 1941 годзе вырашаўся лёс Расіі. Салдаты Чырвонай Арміі тут вялі жорсткія баі з фашысцкімі захопнікамі, якія ішлі на Маскву.

Кавалася яна і пад Прохараўкай, дзе адбылася адна з найбуйнейшых у ваеннай гісторыі бітваў з ужываннем бранятанкавых сіл. З абодвух бакоў было задзейнічана да 1,2 тысяч танкаў і самаходна-артылерыйскіх установак.

Супернік кінуў пад Прохараўку цяжкія танкі «Тыгр» і самаходныя прылады «Фердынанд». На абарону плацдарма было накіравана некалькі танкавых армій і карпусоў. На мармуровых плітах сцен Храма Святых апосталаў Пятра і Паўла высечаны iмёны 7 тысяч загінуўшых тут воінаў.

Беларусы ў сваю чаргу рабілі ўсё, каб на акупаванай тэрыторыі зямля гарэла пад нагамі фашыстаў.

Выступоўцы на мітынгу сказалі, што нашы народы ўсе гэтыя гады аб'ядноўваў і аб'ядноўвае сёння подзвіг савецкага салдата, які перамог фашызм. Людзі, якія сабраліся на мітынг ушанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне і заклалі на алеі вайсковай славы капсулы з зямлёй, прывезенай з Перамілаўскіх вышынь і Прохараўкі. Гэта сімвалічнае мерапрыемства заклікана сказаць цяпер жывучым аб тым, што нашы прадзеды і дзяды не шкадавалі свайго жыцця дзеля таго, каб іх дзеці і ўнукі жылі пад мірным небам і былі незалежнымі і свабоднымі, і пра тое, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне павінна жыць у нашых сэрцах незалежна ад таго, колькі гадоў аддзяляе нас ад пераможнага мая 1945 года…

Алена ШАНТЫКА

Чытаць 233 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»