Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.06.2022

Як пухаўчане Дзень моладзі ў Смалявічах адзначалі

Сёлета месцам правядзення абласнога свята «Дзень моладзі і студэнцтва 2022» стаў Парк культуры і адпачынку на беразе Смалявіцка вадасховішча, дзе сабраліся адны з самых актыўных і яркіх прадстаўнікоў маладога пакалення Мінскай вобласці.

Пухавіцкі раён прадстаўлялі калектыў Рудзенскага гарпасялковага дома культуры, цыркавая студыя арт-цэнтра «Яблык», актывісты РК ГА «БРСМ» і члены Маладзёжнага парламента.

Пачатак святу паклала ўрачыстае адкрыццё, дзе ў «Візітнай картцы» бліскучае выкананне цыркавой студыяй арт-цэнтра «Яблык» арыгінальнага нумара з выкарыстаннем монацыклаў, фітболаў і халакопаў проста зацямніла выступленні большасці астатніх каманд.

Адарваць погляд было немагчыма, калі Вікторыя Трапашко, Ніка Гольцава, Вера Голубева, Аліса Гармель і Васіліса Ліцягіна дэманстравалі сапраўдныя цуды акрабатыкі.

Калектыў Рудзенскага гарпасялковага дома культуры арганізаваў інтэрактыўную пляцоўку, дзе госці маглі паглядзець на сярэднявечныя танцы, рыцарскія баі, атрыбуты для вядзьмарства і магіі.

У рамках мерапрыемства таксама праходзіў абласны турнір па футболе, абласны турнір па стрытболе, чэмпіянат Мінскай вобласці па футболе, паказальныя выступленні па вольнай барацьбе, майстар-класы гульні ў вялікі тэніс, ёзе і альпінізме, працавалі спартыўныя лакацыі па міні-гольфе, гарадошным спорце, паказальныя выступленні па лыжаролерах, паказальныя выступленні па шорт-трэку. Госці маглі пагуляць у гіганцкія шахматы, сфатаграфавацца з русалкай, «пазмагацца» ў крыжыкі-нулікі і многае іншае.

Парк культуры і адпачынку на беразе Смілавіцкага вадасховішча, безумоўна, ідэальна падыходзіць для правядзення падобных мерапрыемстваў. Гэта сапраўдная курортная зона з кантактным фантанам, летнім амфітэатрам, магчымасцю арэнды лодак і катамаранаў, альтанкамі, вялікай спартыўнай зонай, дзе кожны зможа знайсці сабе забаўку да спадобы.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 251 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»