Арганізатарамі конкурсу сталі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага райвыканкама і Пухавіцкі РК ГА «БРСМ». Мерапрыемства прайшло на базе музейнага комплекса старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
Падчас мерапрыемства маладыя сем'і ўдзельнічалі ў займальных сельскагаспадарчых і творчых конкурсах. Пераможцамі сталі сям'я Монцік. Зараз гэтай дружнай камандзе трэба будзе адстойваць гонар раёна на абласным этапе конкурсу.