У рамках тыдня моладзі ва УА «Мар'інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Я. Лабанка» 20 чэрвеня 2022 года прайшла дыялогавая пляцоўка «З моладдзю на роўных». У якасці спікера на дыялогавай пляцоўцы выступіў старшыня маладзёжнага парламента пры Пухавіцкім раённым Савеце дэпутатаў - Павел Сяргеевіч Шайтанаў. З навучэнцамі 1-3 курсаў каледжа абмеркавалі актуальныя пытанні, звязаныя з культурным вольным часам моладзі, значнасцю мэсэнджараў і сацыяльных сетак у жыцці моладзі, актуальнасцю інфармацыі, якая знаходзіцца ў глабальнай сетцы Інтэрнэт, а таксама пытанні маладзёжнай палітыкі і гарантыях дзяржавы для маладых спецыялістаў.