Новыя ноткі трэба дадаць у афармленне населеных пунктаў нашага раёна да Дня Незалежнасці.
У Год гістарычнай памяці ў мэтах патрыятычнага выхавання насельніцтва, папулярызацыі дзяржаўнай сімволікі і ў сувязі з падрыхтоўкай да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда падпісаў распараджэнне аб правядзенні конкурсу на лепшую кампазіцыю па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый.
Конкурс праходзіць з 6 па 24 чэрвеня. Прыняць удзел у ім прапануюць прадпрыемствам і арганізацыям усіх форм уласнасці, размешчаным на тэрыторыі раёна.
Арганізатары конкурсу прапануюць наступныя намінацыі:
— лепшае афармленне фасада будынка;
— лепшае афармленне тэрыторыі (у тым ліку з ужываннем малых архітэктурных форм);
— лепшая кветкавая кампазіцыя.
Пераможцы і прызёры конкурсу, згодна з намінацыямі, будуць узнагароджаны:
за 1-е месца — ганаровай граматай старшыні Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта;
за 2-е і 3-е месцы — падзякамі старшыні райвыканкама.
Вынікі конкурсу будуць падведзены да 29 чэрвеня. Узнагароджанне пераможцаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы 3 ліпеня.
Наталля ПАРХОМЧЫК