Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.06.2022

Калектыў Завода горнага воску адсвяткаваў Дзень хіміка

ААТ «Завод горнага воску» — прадпрыемства, якое вядома не толькі вытворчасцю малатанажнай хіміі, але і якасцю сваёй прадукцыі, а таксама дастаўкай тавару ў тэрмін. На сённяшні дзень прадпрыемства забяспечвае прамысловасць нашай краіны дапаможнымі нафтапрадуктамі, змазачна-ахаладжальнымі вадкасцямі і пластычнымі змазкамі. І за ўсім гэтым стаяць сапраўдныя прафесіяналы, якія імкнуцца да таго, каб іх завод быў першым у сваёй галіне.

Напярэдадні прафесійнага свята для работнікаў прадпрыемства адбыўся святочны канцэрт. У гэты дзень у адрас завадчан са сцэны гучала шмат добрых слоў і самых шчырых пажаданняў. Святочны настрой усім прысутным у зале дарылі салісты, музычныя і танцавальныя калектывы Дружненскага Дома культуры і гумарыстычны гурт «Сяброўкі» Дукорскага СДК.

Сярод гасцей — намеснік старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзімір Сізоў. Уладзімір Васільевіч адзначыў важнасць завадской прадукцыі, павіншаваў прысутных у зале з днём хіміка і ўручыў ганаровую грамату аператару тэхналагічных установак цэха па вытворчасці парафіна Сяргею Мязько. Не засталася ў баку і Мінская абласная арганізацыя «Белхімпрафсаюз»

Цырымонія ўзнагароджання — гэта неад'емная традыцыя любога свята, а яшчэ добрая нагода падкрэсліць каштоўнасць і прафесійныя якасці супрацоўнікаў. А ўзнагарод, як вядома, шмат не бывае.

Начальнік аддзела эканомікі Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэта Ала Сушко адзначыла дасягненні прадпрыемства і стабільную якасць выпускаемай прадукцыі ўзнагародай Дзяржстандарта. А таксама ад камітэта ўручыла дырэктару ААТ «Завод горнага воску» Уладзіміру Маркаву дыплом лаўрэата конкурсу «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», дзе лепшымі сталі парафінавая эмульсія «Белвакс» і змазачная астуджальная вадкасць «Belwax-100». Падзякі старшыні Пухавіцкага райвыканкама атрымалі апаратчык змешвання Павел Апаровіч і кантралёр якасці Аліна Бярдзюгіна.

Не абышлося без узнагарод Мінскай абласной арганізацыі «Белхімпрафсаюз» і першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Завод горнага воску».

Кіраўніцтва завода шануе працу і дасягненні сваіх супрацоўнікаў. Уладзімір Іванавіч выказаў падзяку ўсяму працоўнаму калектыву і ўручыў ганаровыя граматы лепшым работнікам завода, з унясеннем іх імёнаў на дошку гонару прадпрыемства.

Трэба адзначыць, што ўвага на Заводзе горнага воску надаецца не толькі супрацоўнікам, але і іх дзецям, бо магчыма сярод іх падрастаюць новыя спецыялісты.  Напярэдадні прафесійнага свята былі падведзены вынікі дзіцячага конкурсу, які праходзіў на прадпрыемстве і быў прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Дзеці атрымалі дыпломы і памятныя падарункі.

Яўгенія ВАЖНІК.

Чытаць 239 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»