Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

02.06.2022

Такое здараецца на конкурсах прыгажосці і таленту

Звычайны цуд.

Такое здараецца на конкурсах прыгажосці і таленту.

Ці можна пазайздросціць членам журы хаця якіх конкурсаў? Асабліва конкурсаў прыгажосці? А калі ён яшчэ і дзіцячы? Я не спяшалася б даваць станоўчы адказ. Упэўнена, што заўсёды складана выбраць пераможцу, бо кожны чалавек прыгожы па-свойму. І па-свойму таленавіты. І тут параўноўваць, мне здаецца,  немагчыма. Хіба толькі разлічваць на тое, што нехта з удзельнікаў будзе крыху больш упэўненым на сцэне, крыху больш пераканаўчым, выразным, артыстычным.

Думаю, менавіта гэтым кіраваліся і  члены журы конкурсу «Юная ледзі», калі выбіралі пераможцу. Мне, напрыклад, здалося, што дзяўчынкі былі не толькі практычна роўнымі па ўзросце, але і ў сваіх выступленнях.

Пра сябе і сваю сям’ю Лізавета Мігуцкая, Крысціна Чауніна, Анастасія Гнёт, Анастасія Фралова, Арына Панкратовіч і Ульяна Смычкова расказалі ў візітнай картцы, прадставіўшы фота і відэа-прэзентацыі.

У творчым конкурсе ўсе ўдзельніцы чыталі вершы і выконвалі песні.

А ў дэфіле гледачы ўбачылі, як звычайныя дзяўчынкі ператварыліся на нашых вачах у незвычайна прыгожых прынцэс… Як жа тут назваць лепшую з іх?

Пакуль журы думала над гэтым, прыз сімпатый гледачоў шукаў будучую ўладальніцу прама ў зале. Даўжэй за ўсё  па часе (яго вымяраў па гадзінніку вядучы) гледачы віталі Арыну Панкратовіч з Мар’інагорскай гімназіі, якая пакарыла ўсіх выкананнем песні «Кацюша». Гэта выкананне, упэўнена, і  стала прычынай таго, што журы назвала Арыну «Міс талент».

А вось галоўны прыз дастаўся Анастасіі Гнёт з СШ №2 г. Мар’іна Горка. Першымі, хто павіншаваў юную ўдзельніцу з перамогай, была яе шматлікая сямейная група падтрымкі.

Алёна ШАНТЫКА. 

Чытаць 273 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»