Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.06.2022

Супрацоўнікі абласнога ўпраўлення аховы павіншавалі дзяцей з Рудзенскай школы-інтэрната

У Рудзенскай дапаможнай школе-інтэрнаце адбылася ўрачыстая лінейка з нагоды заканчэння навучальнага года. Па добрай традыцыі гэта свята з выхаванцамі ўстановы адукацыі падзялілі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення аховы.

З віншавальным словам да хлапчукоў і дзяўчынак звярнуўся намеснік начальніка ўпраўлення палкоўнік міліцыі Вадзім Вазнясенскі.

«У першую чаргу хачу падзякаваць ўсяму калектыву навучэнцаў і педагогаў за тое, што дазволілі стаць часцінкай вашага вялікага свята. Усе хлопцы - вялікія малайцы, яны пакарылі кожнага з нас сваімі талентамі і здольнасцямі. Уражанні і шчырыя эмоцыі, якія вы падарылі сёння - неацэнныя. Віншую ўсіх прысутных у гэтай зале і захапляюся вашымі поспехамі. Я ўпэўнены, што ў далейшым яны будуць толькі прымнажацца!» - адзначыў Вадзім Валер'евіч.

Ад імя кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і Дэпартамента аховы ў якасці падарунка Вадзім Валер'евіч уручыў дырэктару ўстановы адукацыі Наталлі Дзiроўскай сертыфікат на будаўнічыя матэрыялы. У сваю чаргу, Наталля Анатольеўна ад імя ўсіх вучняў і выкладчыкаў падзякавала прадстаўнікам міліцэйскага ведамства за аказаную дапамогу.

Аднак на гэтым сюрпрызы не скончыліся... Сваё музычнае віншаванне калектыву ўстановы і яго выхаванцам падарылі дырэктар Цэнтра культурна-выхаваўчай работы абласнога ўпраўлення Наталля Нарэйка і сава Сцеша.

У знак падзякі хлопцы падрыхтавалі для праваахоўнікаў карціну ручной работы і прадэманстравалі падрыхтаваныя творчыя нумары.

Скончылася ўрачыстая лінейка на вельмі вясёлай і эмацыйнай ноце: перад хлапчукамі і дзяўчынкамі выступіў міліцыянер-кінолаг са сваім чацвераногім напарнікам.

Чытаць 251 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»