Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

30.05.2022

У школах раёна прагучаў апошні званок

Шчыра. Душэўна. Патрыятычна. Так у трох словах можна ахарактарызаваць свята, прысвечанае заканчэнню навучальнага года, якое адбылося ў Дрычынскай базавай школе. На ім апошні школьны званок прагучаў для васьмі дзясяткаў вучняў, у тым ліку 11 выпускнікоў 9 класа.

Для школы мінулы навучальны год быў напоўнены добрымі справамі, дасягненнямі ў вучобе, спорце, грамадскім жыцці. Пра гэта сведчылі граматы і падзякі, якія навучэнцам уручыла дырэктар школы Святлана Багачова. І сама школа атрымала падарунак: павіншаваць дзяцей, настаўнікаў, бацькоў з заканчэннем навучальнага года прыехала намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Наталля Чарнышова, якая ўручыла ўстанове адукацыі сертыфікат на набыццё новага камп'ютарнага класа.

На ўрачыстай лінейцы прагучалі цёплыя словы наказу выпускнікам ад старшыні Дукорскага сельвыканкама Святланы Ляшковіч, настаўнікаў, бацькоў. А навучэнцы школы падрыхтавалі для ўсіх удзельнікаў свята музычныя падарункі. Стварылася ўражанне, што літаральна ўсе вучні сталі ўдзельнікамі альбо вакальных, альбо танцавальных нумароў. У завяршэнні мерапрыемства выпускнікі разам з першакласнікамі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны землякам — у школе гэта стала ўжо традыцыяй.

Чытаць 281 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»