26 мая 2022 года на базе ААТ «Машхарчпрад» і ў Пухавіцкім раённым аб'яднанні прафсаюзаў прайшоў прававы прыём грамадзян, у якім прынялі ўдзел саветнік упраўлення юрыдычнай работы ФПБ Мількевіч Святлана Іванаўна, пракурор Пухавіцкага раёна Лугін Дзмітрый Анатольевіч і старшыня Пухавіцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Гулякевіч Людміла Фёдараўна.
Запісаўшыхся на прыём грамадзян цікавілі пытанні, звязаныя з працоўнымі адносінамі, а таксама тэрміны разгляду зваротаў грамадзян і на іх кампетэнтныя адказы. На ўсе пытанні былі дадзены кваліфікаваныя тлумачэнні. Святлана Мількевіч азнаёміла працоўны калектыў ААТ «Машхарчпрад» з пытаннямі прававога рэгулявання змены працоўнай дамовы, а таксама з парадкам прадастаўлення працоўных і сацыяльных адпачынкаў. Дзмітрый Лукін праінфармаваў прысутных аб дзейнасці пракуратуры і працы Генеральнай пракуратурай па крымінальнай справе аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.