Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.05.2022

Жыхар Пухавіцкага раёна адзначыў свой 100-гадовы юбілей

Ветэрану вайны Пятру Юдчыцу з аграгарадка Зазерка сёлета споўнілася 100 гадоў. З нагоды круглай даты юбіляру ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі новы пашпарт. Свой векавы юбілей Пётр Цімафеевіч сустрэў у бадзёрым настроі і падзяліўся з намі сакрэтам свайго даўгалецця.

Нарадзіўся Пётр Юдчыц у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны яго разам з таварышамі немцы адправілі на працу ў Германію. Ён знаходзіўся там 3 гады.

– У Германіі было вельмі цяжка, – успамінае Пётр Цімафеевіч. - Працавалі на нямецкай чыгунцы, куды кожны дзень хадзілі пешшу, па 5 кіламетраў у адзін бок. Кармілі нас дрэнна: каша з бручкі і ўсяго адна цаглінка хлеба ў суткі на 5 чалавек.

Пасля вайны Пётр Юдчыц пайшоў у войска, служыў у Разані. Потым вярнуўся на радзіму, дзе сустрэў сваю другую палову Веру Мацвейчык. Жыла пара ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Усё жыццё прайшло ў вёсцы, працавалі - Пётр Цімафеевіч на ферме, Вера Аляксееўна - настаўніцай у школе. А дома чакала свая гаспадарка: каровы, авечкі, куры, вялікі агарод. Адпачываць было некалі.

На пытанне, у чым сакрэт даўгалецця, Пётр Цімафеевіч з усмешкай адказвае:

- Трэба шмат працаваць, без гэтага ніяк!

У Пухавіцкім раёне Пётр Юдчыц жыве ўжо больш за 10 гадоў, яго разам з жонкай сюды забрала дачка Алена. Жонка Пятра Цімафеевіча памерла ў 2016 годзе, ёй было 90 гадоў. Разам Пётр і Вера пражылі 67 гадоў. За гэты час у пары нарадзілася двое дзяцей, пяцёра ўнукаў і чатыры праўнукі.

У свае 100 гадоў Пётр Юдчыц не перастае сачыць за сабой і сваім здароўем: ён кожную раніцу выпівае шклянку цёплай вады, а яшчэ не есць пасля шасці гадзін вечара.

- Гэта першы доўгажыхар мужчына ў нашым раёне за апошнія тры гады – адзначае начальнік аддзела па грамадзянстве і міграцыі Марына Масленнікава. - Віншаваць тых, хто перасягнуў векавую мяжу, і ўручаць ім асабіста новыя пашпарты ўжо стала традыцыяй.

Старшыня Перажырскага сельсавета Алена Зубовіч і спецыяліст па сацыяльнай рабоце ДУ «ТЦСАН» Ліяна Сгаян пажадалі юбіляру моцнага здароўя і падарылі памятныя падарункі.

Яўгенiя Важнік.

Чытаць 288 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»