Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

05.05.2022

Словы падзякі гучаць у гэтыя дні ў адрас ветэранаў

Дзень Перамогі для ўсіх беларусаў з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару.  Таму ў гэтыя перадсвяточныя дні асаблівая ўвага надаецца людзям, якія здабылі для нас права на мірнае жыццё ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

«Дарагія ветэраны! Вы адстаялі краіну, перамаглі ў бітве за будучыню ўсяго чалавецтва. Вам, удзельнікам легендарных падзей, людзям гераічнага лёсу, мы выказваем бязмежную і глыбокую ўдзячнасць. Менавіта дзякуючы вам маладое пакаленне сёння дакладна ведае, што свабода - гэта бясцэнны дар, які неабходна беражліва захоўваць».

Гэтыя словы ўтрымлівае віншавальная паштоўка ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, якую разам з падарункавымі наборамі атрымліваюць у гэтыя дні людзі, часткай жыцця якіх стала Вялікая Айчынная вайна. Для кожнага з іх прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый пастараліся арганізаваць індывідуальную ўрачыстасць. У Мар'інай Горцы для ветэранаў прагучалі словы ўдзячнасці ад кіраўніцтва раёна і песня «Дзень Перамогі» ў выкананні аркестра вайсковай часці 89417.

Так, Анатоля Пятровіча Скiтальца прыехала павіншаваць з надыходзячым святам старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч.  Звяртаючыся да ветэрана, яна падкрэсліла, што мы памятаем кожнага, каго кранула вайна, і ўдзячныя ўсім ветэранам за мірнае жыццё.

Анатоль Пятровіч, звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, нагадаў, што яго пакаленне зрабіла ўсё магчымае для перамогі. І задача маладых - захаваць памяць і перадаць наступным пакаленням веданне аб тым, як цяжка было за яе змагацца.

Іван Андрэевіч Фонаў прымаў віншаванні ад старшыні раённага выканаўчага камітэта Віктара Каляды.

- Ваш подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны, у пасляваенныя гады для нас неацэнны. Мы заўсёды памятаем і будзем памятаць пра яго, за гэта вам вялікі дзякуй, - сказаў Віктар Міхайлавіч.

У сваю чаргу Іван Андрэевіч падзякаваў Віктару Міхайлавічу за развіццё раёна. Як чалавека, звязанага з вайсковай тэхнікай, яго сёння захапляе сельскагаспадарчая тэхніка. У парадных разліках яна глядзіцца гэтак жа велічна, як самыя сучасныя ваенныя машыны.

Віктар Міхайлавіч у размове падкрэсліў, што і камбайны, і трактары, пасяўныя і іншыя агрэгаты ў нашых сельгаспрадпрыемствах — беларускай вытворчасці.  І гэта выклікае гонар. Магутная тэхніка дазваляе хутка і якасна рабіць працу: падчас гэтай пасяўной кампаніі ў раёне 11 тысяч гектараў пасеялі за 10 дзён.  І гэта нягледзячы на сюрпрызы, якія паднесла надвор'е. І яшчэ старшыня райвыканкама паабяцаў, што на Дзень незалежнасці жыхары горада зноў убачаць парад сельскагаспадарчай тэхнікі.

Тэкст: Наталля Пархомчык.

Фота: Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 271 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»