У Рэспубліцы Беларусь 1-га мая адзначаецца Свята працы. Яно устаноўлена ўказам Прэзідэнта краіны № 157 ад 26 сакавіка 1998 года і мае больш чым стогадовую гісторыю. У Мар'інай Горцы ў гонар Дня ўсіх працоўных на цэнтральнай плошчы адбыўся святочны канцэрт, падчас якога прайшло ўзнагароджанне працаўнікоў Пухавіцкага раёна, працавалі гандлёвыя пункты, атракцыёны, спартыўныя пляцоўкі, выстава «Мар'іна скарбніца».
Больш падрабязна чытайце ў наступным нумары газеты «Пухавіцкія навіны».
Станіслаў Белавусаў.