Напярэдадні Дня Перамогі ў Пухавіцкім раёне ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Уладзіслава Васільева. Пажадаць яму моцнага здароўя, шчасця і сіл, а таксама ўручыць Уладзіславу Мікалаевічу грашовую прэмію прыехалі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Пухавіцкага райвыканкама, старшыня Пухавіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Фонд міру» Алена Сянько, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Адамейка, а таксама прадстаўнік аддзялення паштовай сувязі «Мар'іна» Таццяна Якавіцкая.
Яўгенiя Важнік.