Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

27.04.2022

З добрымі пажаданнямі

На наступны дзень пасля Вялікадня ў Пухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў прыехалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда, старшыня раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч і благачынны цэркваў першага Пухавіцкага благачыння протаіерэй Аляксандр Цалкоў. Яны ўручылі пражываючым у доме-інтэрнаце велікодныя кулічы.

— Такім чынам у гэтыя светлыя дні мы нагадваем людзям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, што яны не забытыя, —  адзначыў Віктар Міхайлавіч.

— Для  нашых  падапечных  велікодны куліч больш, чым проста выпечка:  гэта знак увагі, клопату, дабрыні, — падкрэсліў дырэктар  дома-інтэрната  Уладзімір   Рымашэўскі.

Пражываючыя ў доме-інтэрнаце людзі і абслугоўваючы персанал з радасцю сустрэлі гасцей і выказалі шчырую падзяку за сказаныя ў іх адрас цёплыя словы і добрыя пажаданні.

Андрэй ГЕОРГІЕЎ.

Чытаць 334 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»