Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

26.04.2022

Гарантыя паспяховага развіцця любога прадпрыемства - гэта прафесіяналізм і працавітасць яго супрацоўнікаў

На ААТ «Рудзенск» многія работнікі працуюць ужо не адно дзесяцігоддзе. Напрыклад, стаж работы вядучага інжынера-тэхнолага Жанны Кізляк — 40 гадоў.

Сваю працоўную дзейнасць Жанна Канстанцінаўна ў ААТ «Рудзенск» пачала пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута. З першага дня акунулася ў самую гушчу вытворчага працэса і праявіла сябе граматным і адказным спецыялістам.

У 1993 годзе была прызначана на пасаду намесніка галоўнага тэхнолага, на якой нязменна прапрацавала да 2016 года. Цяпер займае пасаду вядучага інжынера-тэхнолага.

Жанна Канстанцінаўна ўдзельнічала ў мадэрнізацыі вытворчасці і рэалізацыі самых значных праектаў, дзякуючы якім ААТ «Рудзенск» кардынальна памяняў напрамак дзейнасці, стаў адным з вядучых вытворцаў аўтамабільнай святлатэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь і вядомым пастаўшчыком у краінах блізкага замежжа.

У 1995 годзе дзякуючы працы Жанны Кізляк былі ўкаранёны новыя тэхналогіі вырабу аўтамабільных ліхтароў і іншай святлотэхнічнай прадукцыі, а ў 2013 — па вытворчасці рэфлектараў і аўтамабільных фар. Таксама Жанна Канстанцінаўна прымала непасрэдны ўдзел ва ўкараненні і падтрыманні функцыянавання на прадпрыемстве сістэм менеджменту якасці на адпаведнасць ISO 9001, IATF 16949.

Жанна Канстанцінаўна як вопытны спецыяліст у галіне ліцця пластмас пад ціскам выконвае найбольш адказныя задачы ў аддзеле галоўнага тэхнолага, ахвотна дзеліцца багатым вопытам з маладымі спецыялістамі-тэхнолагамі і іншымі калегамі па прадпрыемстве. Прынцыповая і адказная, добразычлівая і камунікабельная — так аб ёй адклікаецца кіраўніцтва прадпрыемства.

Начальнік аддзела тэхнічнага кантролю Алена Міхалевіч прыйшла на прадпрыемства ў 2009 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта інжынерам-тэхнолагам у цэх па вытворчасці святлотэхнічных вырабаў, дзе сустрэла свайго будучага мужа — інжынера па эксплуатацыі і рамонце абсталявання Аляксандра Міхалькова.

Алена з першых дзён зарэкамендавала сябе граматным спецыялістам, і ў 2020 годзе была прызначана начальнікам аддзела тэхнічнага кантролю. Галоўнай задачай аддзела з'яўляецца кантроль якасці вырабаў.

Па словах намесніка дырэктара па якасці Віктара Надольскага, Алена ўмее граматна размеркаваць абавязкі паміж падначаленымі, а яе высокая ступень адказнасці дазваляе кіраўніцтву прадпрыемства быць упэўненымі ў тым, што выпускаемая прадукцыя дакладна адпавядае ўсім патрабаванням міжнароднага стандарту для вытворцаў камплектуючых аўтамабільнай прадукцыі.

У гэтым годзе спаўняецца пяць гадоў, як на прадпрыемстве добрасумленна працуе начальнік энергамеханічнага аддзела Андрэй Фарафонаў. За перыяд сваёй працоўнай дзейнасці Андрэй Сяргеевіч унёс значны ўклад у забеспячэнне працаздольнасці і развіцця інжынернай інфраструктуры ЭМА ААТ «Рудзенск». У перыяд 2020-2021 гадоў арганізаваў і забяспечыў аператыўнае і якаснае выкананне работ аддзела па падрыхтоўцы і мантажы інжынерных сетак на дзеючых вытворчых участках, увёў у эксплуатацыю 5 адзінак новых тэрмапластаўтаматаў. Штодзень пад кіраўніцтвам Андрэя Фарафонава калектывам энергамеханічнага аддзела забяспечваецца бесперабойная работа ўсіх інжынерных сетак прадпрыемства: электразабеспячэнне, водазабеспячэнне, тэхнічны стан і бягучы аператыўны рамонт тэхналагічнага абсталявання. У калектыве заўсёды сяброўская, добразычлівая атмасфера, не бывае праблем з дысцыплінай.

Ніводнае прадпрыемства, арганізацыя, установа не могуць функцыянаваць без людзей, якія адказваюць за навядзенне і падтрыманне парадку. Гэта штодзённая праца, якую выконвае на заводзе Святлана Гаўрыкава. Яна працуе ў цэху вытворчасці рэфлектараў і аўтамабільных фар. Дзякуючы акуратнасці, цярпенню і добрасумленнасці Святланы Генадзеўны там заўсёды парадак і выкананы ўсе санітарныя нормы. Гэта асабліва важна ў перыяд цяперашняга эпідэміялагічнага становішча. Дарэчы, менавіта ў цэху ВРiАФ быў адзін з самых нізкіх паказчыкаў захворвання COVID-19 і, на думку начальніка цэха Андрэя Ракіцкага, гэта шмат у чым заслуга Святланы Гаўрыкавай.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 288 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»