Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.04.2022

На культурнай арбіце на фоне планеты Зямля

Унікальная выстава фотаработ з космасу прайшла ў Пухавіцкім раёне

З таго моманту, калі быў здзейснены першы палёт на касмічную арбіту, мінуў 61 год. Менавіта тады чалавецтва ў асобе Юрыя Гагарына стала на адзін крок бліжэй да нязведанай касмічнай прасторы. А сёння стаць датычнымі да тэмы космасу змаглі хлопцы з Расіі і Беларусі, сярод якіх ёсць і пухаўчане.

Незвычайная выстава 14-19 красавіка прайшла ў Пухавіцкім раёне. Экспазіцыя арганізавана ў рамках міжрэгіянальнага конкурсу дзіцячага малюнка і прысвечана «Слаўным старонкам гісторыі брацкіх народаў Расіі і Беларусі». У экспазіцыі былі прадстаўлены фатаграфіі дзіцячых малюнкаў, якія ў 2019-2020 гадах здзейснілі незвычайнае падарожжа ў космас.

— Фатаграфіі зроблены з ілюмінатара на фоне нашай планеты, — адзначыў на адкрыцці выставы адзін з арганізатараў конкурсу, ветэран Ваенна-Марскога флота Расіі, спецыяліст Цэнтральнага ваеннага клінічнага шпіталя імя П.У. Мандрыка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі Андрэй Сідараў. — Наш конкурс уносіць вялікі ўклад у патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне грамадзян Расіі і Беларусі. Мы імкнемся прывіць падрастаючаму пакаленню пачуццё гонару за подзвігі продкаў, падштурхнуць моладзь да вывучэння гістарычных падзей нашых краін, раскрыць творчы патэнцыял удзельнікаў.

У сваіх малюнках хлопцы паказалі, якім яны бачаць гэты свет і якім жадаюць яго бачыць. Шмат работ было прысвечана тэме Вялікай Айчыннай вайны, любві да сваёй Радзімы, прыгажосці нашага свету. Кожны малюнак на выставе прасякнуты дабрынёй маленькіх, і ў той жа час вялікіх дзіцячых сэрцаў.

Касманаўты прыклалі максімум намаганняў, каб сфатаграфаваць малюнкі на борце касмічнай станцыі ва ўмовах поўнай бязважкасці. Арганізатары конкурсу — Цэнтральны ваенны клінічны шпіталь імя П.У. Мандрыка Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Юрыя Гагарына пры падтрымцы Дзяржаўнай карпарацыі «РАСКОСМАС» — далі магчымасць, каб гэтыя ўнікальныя працы ўбачылі жыхары Расіі і Беларусі.

Пухавіцкі раён першым у Беларусі прыняў на сваёй тэрыторыі гэту ўнікальную выставу. І гэта невыпадкова. Андрэй Сідараў з'яўляецца праўнукам святога пакутніка Аляксандра Шалая, настаяцеля храма Святой Жываначальнай Тройцы ў Блоні, рэпрэсаванага 14 кастрычніка 1937 года. Абраз святога пакутніка Аляксандра Шалая таксама пабываў на борце МКС.

Дарэчы, за час знаходжання выставы ў Мар'інай Горцы яе наведалі больш за 1500 чалавек. Таксама выстава экспанавалася ў дзень Вербнай нядзелі ў кафедральным саборы Святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і ў храме ў аграгарадку Блонь. Экспанаты можна было ўбачыць таксама на Алеі вайсковай славы.

Андрэй Сідараў не толькі прысутнічаў на адкрыцці выставы, але і пабываў у музеі воінскай часці 89417, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Вераніцы Котавай, адной з прызёраў конкурсу, памятны сувенір з космасу. Таксама разам з вайскоўцамі Андрэй Вітальевіч удзельнічаў у рэспубліканскім суботніку, прымеркаваным да Года гістарычнай памяці, падчас якога былі прыведзены ў парадак пахаваннi воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у вёсцы Парэчча.

Памятная дата Узброеных Сіл Расіі і Беларусі 21 красавіка 1985 года. У гэты дзень у Мараварскай цясніне правінцыі Кунар горада Асадабад Рэспублікі Афганістан, пры выкананні баявой задачы загінулі воіны 1-й роты 334-га атрада 15-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння (334-ы атрад спецыяльнага прызначэння быў сфарміраваны на базе 5-й асобнай брыгады гарады Мар'іна Горка Мінскай вобласці).

Ветэраны-афганцы нашай краіны, у памяць аб загінуўшых таварышах, штогод праводзяць Рэспубліканскі дзіцячы турнір па рукапашным баі, у якіх удзельнічаюць многія навучальныя ўстановы рэгіёну. Нашага госця з Расіі запрасілі паказаць экспазіцыю выставы на спартыўным турніры. Ганаровы госць турніру дэпутат Парламента Рэспублікі Беларусь Аляксандр Данчанка адзначыў сацыяльную значнасць праекта дзіцячых малюнкаў з адпраўкай на борт МКС. Госці выставы атрымалі на памяць касмічныя сувеніры ад лётчыкаў-касманаўтаў, ЦВКШ імя П.У. Мандрыка Міністэрства абароны Расіі. Андрэй Сідараў адзначыў:

– Сёння ад людзей сярэдняга і старэйшага пакалення залежыць, якім будзе выхаванне маладых грамадзян нашых дзяржаў. Наша задача перадаць моладзі ўсе веды, памяць і слаўныя і памятныя старонкі Айчыны. Сёння, як і 80 гадоў таму, мы плячом да пляча стаім і разам адстойваем нацыянальныя інтарэсы нашых краін, выхоўваючы моладзь, і шануем памяць аб загінуўшых. Хачу выказаць словы падзякі актыву райвыканкама Пухавіцкага раёна, духавенству, протаіерэю Аляксандру Цалкову, камандаванню воінскай часці 89417, кіраўніцтву Мар'інагорскага аграрна-тэхнічнага каледжа імя У.Я. Лабанка і грамадскасці за аказаную актыўную падтрымку ў экспанаванні выставак.

Далей выстава накіроўваецца ў Брэст для экспанавання да Дня Перамогі ў маладзёжным культурным цэнтры і мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць».

Яўгенія ВАЖНІК.

Чытаць 333 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»