Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

14.04.2022

У Мар'інай Горцы адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў, якія пабывалі ў космасе

У карціннай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея праходзіць выстава дзіцячых малюнкаў, якія пабывалі на касмічнай арбіце. У экспазіцыі прадстаўлены фота работ юных грамадзян з Расіі і Беларусі, у тым ліку двух хлопцаў з Пухавіцкага раёна.

Выставу адкрыў суаўтар і сустаршыня міжрэгіянальнага журы конкурсу «Cлаўныя старонкі гісторыі Расійскай Айчыны» Андрэй Сідараў. Ён, дарэчы, звязаны з Пухавіцкім раёнам: Андрэй Вітальевіч - прапраўнук свяшчэннамучаніка Аляксандра Шалая, настаяцеля Свята-Траецкай царквы ў Блоні, рэпрэсаванага ў 1937 годзе. Абраз свяшчэннамучаніка Аляксандра Шалая таксама пабываў на борце МКС.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел старшыня Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў Марыя Клімовіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Пухавіцкага райвыканкама Алена Адамейка, настаяцель храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мар'іна Горка протаіерэй Аляксандр Цалкоў, вайскоўцы вайсковай часткі 89417 і прадстаўнікі грамадскасці.

Яўгенiя Важнік.

Чытаць 315 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»