Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.03.2022

У Дзень Канстытуцыі юным пухаўчанам урачыста ўручылі першыя пашпарты

Па ўсёй Беларусі сёння прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы ў рамках усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы - грамадзяне Беларусі». У Мар'інай Горцы такое мерапрыемства прайшло на базе ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі «Світанак».  Чатырнаццацігадовыя юнакі і дзяўчаты Пухавіцкага раёна, выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, актыўныя ўдзельнікі грамадскага, культурнага і спартыўнага жыцця ва ўрачыстай абстаноўцы атрымалі свае першыя самыя галоўныя дакументы.

Уручалі пашпарты школьнікам начальнік Упраўлення кадраў і ідэалагічнай працы Упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці палкоўнік юстыцыі Дзмітрый Іванавіч Сярчэня і ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Андрэевіч Фонаў.

— Атрыманне пашпарта — гэта першы сур'ёзны крок у дарослае жыццё, — кажа Дзмітрый Сярчэня. - Гэты крок як дае шмат магчымасцяў, так і накладвае новыя абавязкі. Маладыя людзі - гэта будучыня нашай дзяржавы. Хочацца верыць, што вы працягнеце добрыя традыцыі нашага грамадства і надасце імпульс для далейшага развіцця Беларусі.

Пасля цырымоніі юныя пухаўчан адправіліся на экскурсію ў ДУ «Пухавіцкі раённы краязнаўчы музей».

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 359 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»