Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

01.02.2022

Адкрыты дыялог членаў маладзёжнага парламента з работнікамі ДУ «Пухавіцкі РЦЭiГ»

Члены Пухавіцкага Маладзёжнага парламента — юрысконсульт ААТ «Пухавіцкі КХП» Ягор Жылук і карэспандэнт газеты «Пухавіцкія навіны» Станіслаў Белавусаў правялі сустрэчу ў фармаце дыялогавай пляцоўкі з работнікамі ДУ «Пухавіцкі раён цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» на тэму маючага адбыцца рэферэндуму па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю.

ВІДЭА:

Напачатку сустрэчы маладыя людзі правялі невялікую віктарыну з пытаннямі для ўсіх прысутных: што такое рэферэндум, што такое Канстытуцыя, колькі рэферэндумаў прайшло ў Беларусі. Для таго, хто набраў найбольшую колькасць правiльных адказаў, быў прадугледжаны салодкі прыз. Найбольш палітычна падкаванай аказалася галоўны ўрач ДУ «Пухавіцкі РЦГіЭ» Алена Пархімчык.

Галоўнымі пытаннямі абмеркавання сталі папраўкі аб шлюбе і сям'і, недатыкальнасць Прэзідэнта, абавязак грамадзян прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя, гісторыя станаўлення канстытуцыйнага ладу.

01 02 22 16

Ягор Жылук гэтак жа выказаўся пра адзіны дзень галасавання. На яго думку, гэта добра з пункту гледжання эканоміі: увядзенне адзінага дня галасавання для выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў дэпутатаў будзе спрыяць скарачэнню фінансавых выдаткаў на правядзенне выбараў. Таксама гэта дасць магчымасць упарадкаваць палітычныя працэсы ў рэспубліцы, кансалідаваць палітычныя сілы для прыняцця ўдзелу ў выбарчым працэсе. Але з іншага боку, гэта можа негатыўна адбіцца на тых кандыдатах у дэпутаты, якія ўпершыню захочуць выбірацца. Па дзеючай Канстытуцыі ў тых кандыдатаў, хто, да прыкладу, не разлічыў свае сілы і адразу вырашыў абірацца ў Палату прадстаўнікоў, і пры гэтым не прайшоў, ёсць магчымасць праз два гады выбрацца ў мясцовы Савет дэпутатаў. У выпадку прыняцця новага праекта Канстытуцыі такая магчымасць з'явіцца толькі праз пяць гадоў.

01 02 22 16

Алена Пархімчык, у сваю чаргу, спыніла ўвагу на папраўцы, унесенай у артыкул 32 новага праекта Канстытуцыі, дзе паняцце шлюбу будзе замацавана як саюз мужчыны і жанчыны. На яе думку, такое новаўвядзенне дапаможа захаваць галоўныя традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа.

- Беларусь - унікальная краіна з самабытнай культурай і традыцыямі — кажа Алена Пархімчык. - І так склалася, што пераважная большасць нашых грамадзян абсалютна не падтрымліваюць і нават выступаюць адкрыта супраць легалізацыі аднаполых шлюбаў. Я цвёрда пераканана, што сям'я - гэта галоўны захавальнік духоўных і маральных каштоўнасцяў. Таму лічу, што дадзеная папраўка вельмі актуальна для большасці беларусаў і накіравана на захаванне маральных ідэалаў нашага грамадства.

Пасля сустрэчы Алена Генадзьеўна правяла невялікую экскурсію для членаў Маладзёжнага парламента па будынку раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Асабліва прыемна прайсці па абноўленым будынку было Ягору Жылуку, які прымаў непасрэдны ўдзел у рэканструкцыі дадзенага збудавання: калісці ён працаваў майстрам у будаўнічай арганізацыі.

Станіслаў Белавусаў.

Чытаць 317 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»