Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

18.01.2022

Старшыня прафсаюзнага камітэта Мар’інагорскай ЦРБ Святлана Дзяшковіч: Папраўкі — магчымасць для далейшай заканатворчасці

— У першыя дні, калі пачалося абмеркаванне дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, мы ўстанавілі ў адміністрацыйным будынку скрыню для збору прапаноў, — кажа старшыня прафсаюзнага камітэта Мар’інагорскай ЦРБ Святлана Дзяшковіч. — Медыкі — людзі адукаваныя і неабыякавыя, таму напэўна ў кагосьці такія прапановы ёсць.

Для большай інфармаванасці работнікаў мы таксама арганізавалі дыялогавую пляцоўку, дзе акцэнтавалі ўвагу на тым, якія змяненні ўнесены ў праект Канстытуцыі.

Безумоўна,  станоўча  быў  успрыняты калектывам медыцынскіх работнікаў замацаваны Канстытуцыяй абавязак клапаціцца пра сваё здароўе.

Усе разумеюць, што гэтае ўдакладненне не значыць, што дзяржава здымае з сябе абавязак ахоўваць здароўе  насельніцтва: у  Беларусі гарантуецца гэтае права, уключаючы бясплатнае лячэнне за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку, устаноўленым законам. Дзяржавай ствараюцца ўмовы, пры якіх медыцынскае абслугоўванне даступна ўсім грамадзянам. Акрамя таго, ахова здароўя забяспечваецца магчымасцю займацца спортам, мерамі па аздараўленні навакольнага асяроддзя.

Папраўка ў Асноўным Законе дзяржавы — гэта магчымасць для далейшай  заканатворчасці  і  выпрацоўкі інструментаў для  матывацыі людзей да адказных адносін да свайго здароўя.

Алена ІВАНОВА.

Чытаць 336 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»