Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.12.2021

Жывая кніга - лепшы навагодні падарунак

У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» 28 снежня 2021 міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў наведаў установу адукацыі «SOS-дзіцячая вёска Мар'іна Горка», дзе жывуць дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.

- Выдатна, што напярэдадні кожнага новага года кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы, апякунскія і прыёмныя сем'і, бальніцы, каб павіншаваць хлопцаў са святам, уручыць ім падарункі, паглядзець, як жывуць хлапчукі і дзяўчынкі, даведацца, што іх хвалюе, радуе і турбуе,— сказаў, звяртаючыся да юных пухаўчан Уладзімір Пярцоў.— Мне асабліва прыемна сёння ўручыць вам не толькі салодкія падарункі, але і кнігі ад выдавецкага дома «Зорка», таму што нават у стагоддзе цыфравізацыі, кампутараў і гаджэтаў «жывая», сапраўдная, кніга застаецца самым выдатным падарункам.

Міністр інфармацыі ў суправаджэнні дырэктара «SOS-дзіцячая вёска Мар'іна Горка» Дзмітрыя Калтовіча азнаёміўся з умовамі, у якіх жывуць і выхоўваюцца дзеці, і наведаў SOS-сям'ю.

Тэатралізаванае казачнае прадстаўленне з удзелам навагодніх персанажаў чарговы раз прайшло не ў зале, а на вуліцы. І хоць Зіма не збіралася ўдзельнічаць у свяце з-за каранціну, яно адбылося. Былі песні, танцы, карагоды. Была прыгажуня-ёлка, была Снягурка і Дзед Мароз. А таму скончылася свята па-навагодняму традыцыйна: кожная SOS-сям'я атрымала падарункі.

Алена ШАНТЫКА.

Чытаць 393 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»