Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

29.12.2021

Навагоднія цуды

У раённым цэнтры культуры прайшло навагодняе мерапрыемства «Цуды пад новы год», на якім сабраліся лепшыя вучні ўсіх 26 устаноў адукацыі нашага раёна. Гэта пераможцы раённых, абласных, рэспубліканскіх алімпіяд, творчых конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў і дзеці са шматдзетных сем’яў. У гэты ж дзень мерапрыемства прайшло і для дзяцей-інвалідаў, дзяцей з прыёмных, апякунскіх сем’яў. Для іх працаўнікі раённага цэнтра культуры падрыхтавалі інтэрактыўнае мерапрыемства і навагоднюю казку «Выкрадальнікі часу», якія вельмі спадабаліся дзецям.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Каляда павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак з самым чароўным надыходзячым святам і ўручыў навагоднія падарункі. — У гэтай зале сабраліся адны з самых лепшых дзяцей нашага раёна: наймацнейшыя спартсмены, самыя таленавітыя артысты, выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд, — адзначыў Віктар Міхайлавіч.— Мне вельмі прыемна, што такіх дзяцей у гэтай зале вельмі шмат. Вялікі дзякуй за вашыя старанні і поспехі. Я ўпэўнены, што вы будзеце годнымі грамадзянамі нашай Рэспублікі Беларусь.

Анастасія ПЛЯТНЁВА.

Чытаць 683 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»