Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.12.2021

Пухаўчане пагаварылі "У рэжыме праўды» з Вадзімам Гігіным

Старшыня Беларускага таварыства «Веды», гісторык Вадзім Гігін выступіў перад жыхарамі Мар'інай Горкі. На мерапрыемства таксама прыехалі прадстаўнікі Чэрвеньскага і Старадарожскіх раёнаў. Сама ж сустрэча стала адной з многіх па ўсёй Белрусі, якія праходзяць у рамках праекта «У рэжыме праўды». Па словах Вадзіма Францавіча, гэты праект накіраваны на разбурэнне фэйкаў, створаных вакол рэспублікі. Над ім працуе група прафесійных экспертаў, палітолагаў і членаў Канстытуцыйнай камісіі. Усе выступленні арганізаваны ў рэжыме дыялогавых пляцовак, што ў сваю чаргу дае магчымасць кожнаму прысутнаму задаць пытанне, якое цікавіць, і высказаць сваё меркаванне.

На сустрэчы былі закрануты многія пытанні, але галоўнай тэмай размовы стаў будучы рферендум па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю, які павінен адбыцца ў другой палове лютага 2022 года.

Вадзім Францавіч адзначыў, што змены прапануюцца ў 77 артыкулаў Асноўнага закона, у прэамбуле будзе ўведзена новая глава - аб Усебеларускім народным сходзе. Ён стане вышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя.

Гэтак жа Вадзім Гігін успомніў і аб рэферэндуме 1996 года, які прайшоў 25 гадоў таму і вызначыў канстытуцыйны лад нашай краіны. Паводле яго слоў, тады народ Беларусі падтрымаў Прэзідэнта і не памыліўся ў сваім выбары. Бо краіна атрымала магчымасць стаць на шлях стабільнага развіцця, падчас якога здабыла поўную незалежнасць. У грамадстве сфармавалася дакладнае разуменне, што не абавязкова ісці па чужых слядах і займацца капіяваннем палітычнага вопыту Еўропы.

Для беларусаў жыццёва неабходна ствараць сваю палітычную сістэму зыходзячы з уласных традыцый. Калі мы не перастанем займацца паўторам то непазбежна будзем самі ж укараняць механізмы маніпулявання грамадскай думкай, якія выгадны сілам звонку. Асабліва заходніх. І гэта абавязкова верне нас у падзеі жніўня 2020 года. Таму мы павінны зрабіць прынцыповы выбар і зразумець: мы гэту Канстытуцыю пішам для сябе.

Вялікую ўвагу Вадзім Гігін надае пытанням моладзі. Ён лічыць, што важна не тое, што мы пра Канстытуцыю расказваем, а што маладое пакаленне чакае ад асноўнага закона. У апошні час можна заўважыць бурны рост маладзёжнага парламентарызму. Маладыя людзі хочуць больш актыўна ўдзельнічаць у тым ліку і ў палітычным жыцці краіны і чакаюць ад канстытуцыйнага працэсу пашырэння такіх магчымасцяў. Дарэчы, пытанняў на сустрэчы больш за ўсё задавалі члены Маладзёжнага Парламента пры Пухавіцкім рааённым Савеце дэпутатаў.

Маладыя людзі пыталіся аб ахове здароўя, судовай сістэме, як адаб'юцца магчымыя змены на бізнесе і ў цэлым аб унутранай і знешняй палітыцы дзяржавы.

Станіслаў Белавусаў

Чытаць 303 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»