Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

24.12.2021

Да акцыі “Нашы дзеці “ далучыліся дэпутаты сельскіх і раённага Саветаў дэпутатаў

Што можа адчуваць маленькі чалавек, калі ў доме з’яўляюцца госці ў кампаніі  Дзеда  Мароза і Снягуркі? Ды яшчэ з падарункамі!  Здзіўленне. Захапленне. Радасць!  Менавіта для таго, каб падарыць дзецям  шчаслівыя моманты ў гэтыя перадсвяточныя дні, дэпутаты Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў на чале з выконваючай абавязкі старшыні Кацярынай Тышко ў вобразах навагодніх чараўнікоў наведваюць шматдзетныя сем’і і тыя,  якія апынуліся не ў самых простых жыццёвых абставінах.   

Вось і ў мінулы аўторак  дэпутацкі навагодні дэсант адправіўся  па маршруце Навасёлкі— вёска Яснае—вёска Бор, каб прынесці свята ў шматдзетныя сем’і  Гаркуша і Халадок.  Дзеці і бацькі з удзячнасцю сустракалі гасцей. Па традыцыі Дзед Мароз і Снягурка абмянялі падарункі на навагоднія вершы і шчаслівыя ўсмешкі.

—  Для нас гэта традыцыйная справа,  — патлумачыла выконваючая абавязкі старшыні Навасёлкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Кацярына Тышко.  —  Прыемна, што ў нас ёсць памочнікі: сабраць падарункі дзецям дапамаглі фермерская гаспадарка “Юніцкага”, КСУП “Шацк”, размешчаная ў вёсцы Бор  кандытарска-снэкавая фабрыка. А навагоднімі касцюмамі падзяліўся дзіцячы садок нашага аграгарадка.  Прыемна, што нашы  ідэі  падтрымліваюць і  ў  раённым  Савеце  дэпутатаў.

Дарэчы, у гэты раз да навасёлкаўскіх актывістаў далучылася старшыня раённага Савета дэпутатаў  Марыя  Клімовіч. Яна павіншавала з надыходзячымі святамі  дзяцей і іх бацькоў, пажадала ім шчасця і дабрабыту.

Да акцыі «Нашы дзеці» далучыліся дэпутаты Блонскага сельскага Савета дэпутатаў.

Наталля  ВАСІЛЬЕВА.  

Чытаць 283 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»