Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.11.2021

У выніку рэйду выяўлена…

- Увосень з года ў год з надыходам халадоў рэзка ўзрастае колькасць пажараў у жылых і дачных дамах грамадзян. У гэты перыяд работнікі МНС актывізуюць прафілактычную працу для прадухілення няшчасных выпадкаў, - распавяла інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Пухавіцкага РАНС Ганна Кушнярэвіч.

У рамках акцыі «За бяспеку - разам» работнікі цэнтральнага апарата Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння «ЗУБР», Рэспубліканскага цэнтра кіравання і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, ратавальнікі Мінскага абласнога ўпраўлення МНС і Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях аб'ядналі намаганні ў правядзенні пажарна-прафілактычнай работы на тэрыторыі Пухавіцкага раёна.

Ратавальнікі размеркаваліся на рэйдавыя групы. Нядаўна яны наведалі населеныя пункты Перажырскага сельсавета: пабывалі ў вёсках Рыбцы, Седча, Узляны, Перажыр, Забалоцце, аграгарадку Зазерка, а таксама ў садовых таварыствах «Шарык», «Метрапраект», «Лясное», «Станкабудаўнік». Мэта рэйдаў - зайсці ў кожны дом, праінструктаваць аб мерах пажарнай бяспекі і даць парады, якія дапамогуць пазбегнуць пажару, захаваць прытулак над галавой. Асаблівая ўвага спецыялістаў накіравана на адзінока пражываючых пажылых грамадзян, а таксама на сем'і, якія маюць малалетніх дзяцей.

Дзверы аднаго з дамоў на вуліцы Стацыянарная ў вёсцы Рыбцы адкрыла пажылая жанчына. На пытанне аб тым, чым абаграваецца жыллё, яна паказала на печ, агляд якой выклікаў заўвагі ў ратавальнікаў. На корпусе маюцца расколіны. Эксплуатаваць у такім стане печ небяспечна. Неабходна ліквідаваць расколіны і пабяліць.

Высветлілася, што ў жанчыны ёсць дарослы сын. Работнікі МНС узялі яго адрас для таго, каб нагадаць яму пра абавязальніцтвы перад мамай.

Гаспадыня дома на вуліцы Садовая ў гэтай жа вёсцы распавяла ўдзельнікам рэйду, што яна пражывае ў доме адна, але аб пажарнай бяспецы ёй дапамагаюць клапаціцца дачкі. Было відаць, што за печчу даглядаюць: расколін няма, на месцы знаходзілася і негаручая падстава. А вось аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка ў доме не аказалася. Работнік МНС падрабязна распавёў, для чаго патрэбна гэта прылада і дзе яе неабходна ўсталяваць. Жанчына паабяцала, што пры наступнай паездцы ў горад абавязкова набудзе карысны прыбор.

Удзельнікі рэйдаў наведалі больш за трыста домаўладанняў, нагадалі правілы эксплуатацыі печы і пра тое, што нельга выкарыстоўваць для распальвання лёгкаўзгаральныя вадкасці, дапускаць перакалу. Гаспадарам домаўладанняў таксама былі ўручаны ўлёткі з карыснымі рэкамендацыямі па забеспячэнні пажарнай бяспекі.

Пры выяўленні ўдзельнікамі рэйдаў парушэнняў патрабаванняў пажарнай бяспекі гаспадары дамоў пераканаўча распавядаюць свае гісторыі пра тое, чаму недагледзелі, не паспелі, не адрамантавалі ... Аднак ратавальнікі дакладна ведаюць, да чаго могуць прывесці такія парушэнні, і таму для кожнага знаходзяць пераканаўчыя довады аб тым, што пытанні бяспекі нельга адкладаць на заўтра.

З пачатку года на тэрыторыі раёна адбылося 85 пажараў, ад якіх загінула 8 чалавек.

Так, 14 кастрычніка з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні адбылося ўзгаранне ў кватэры аднаго з дамоў у пасёлку Дружны. На шчасце, абышлося без вялікай шкоды для гаспадара кватэры.

Увосень колькасць пажараў у жылым сектары ўзрастае, так як адбіваецца павышэнне рабочай нагрузкі на электраабсталяванне і печы, няспраўны іх стан, дапушчаныя парушэнні пры будаўніцтве і мантажы, парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі.  Аднак па-ранейшаму асноўнай прычынай застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Андрэй Мазанік

Чытаць 349 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»