Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

08.11.2021

«Дарога - месца сустрэчы цвярозых людзей!»

У сувязі з кароткім светлавым днём і пагаршэннем умоў надвор'я, узрастае верагоднасць ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху. Пры гэтым парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходамі, веласіпедыстамі, возчыкамі, а таксама кіраванне транспартам кіроўцамі, якія знаходзяцца ў стане ап'янення, з'яўляюцца аднымі з асноўных прычын аўтааварый на вулічна-дарожнай сетцы Мінскай вобласці.

За 9 месяцаў бягучага года супрацоўнікамі ДАІ Мінскай вобласці выяўлена 2567 фактаў кіравання транспартным сродкам у нецвярозым выглядзе, канфіскавана з праезнай часткі 5562 нецвярозых пешахода.

Па віне нецвярозых кіроўцаў здзейснена 38 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх загінулі 13 чалавек. Па віне пешаходаў адбылося 51 ДТЗ, у выніку якіх 22 чалавекі загінулі і 31 - атрымаў траўмы, прычым з агульнай колькасці вінаватых пешаходаў – 23 знаходзіліся ў стане ап'янення.

Таксама за пазначаны перыяд здзейснена 604 ДТЗ без пацярпелых з матэрыяльным уронам, дадзеныя здарэннi зноў жа адбыліся па віне нецвярозых вадзіцеляў.

У мэтах папярэджання дарожна – транспартных здарэнняў, спынення грубых правапарушэнняў з 29 кастрычніка да 1 лістапада гэтага года Дзяржаўтаінспекцыя Мiнскай вобласці праводзіць комплекснае прафілактычнае мерапрыемства «Дарога - месца сустрэчы цвярозых людзей!», накіраванае на папярэджанне і спыненне фактаў кіравання транспартнымі сродкамі нецвярозымі кіроўцамі і парушэнняў ПДР уразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху, у тым ліку знаходзячымiся ў стане ап'янення.

Патруляванне нарадаў міліцыі вызначана ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ па віне названых удзельнікаў дарожнага руху. Таксама пад пільнай увагай месцы з аб'ектамі гандлю спіртнымі напоямі, забаўляльныя ўстановы, у першую чаргу працуючыя ў кругласутачным рэжыме. Да парушальнікаў будуць ужыты меры ўздзеяння згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Нецвярозы за рулём, роўна як і нецвярозы пешаход - уяўляюць вялікую небяспеку для ўдзельнікаў дарожнага руху і наступствы могуць быць самымі жаласнымі. Таму, паважаныя грамадзяне, не заставайцеся абыякавымі! Калі вы бачыце ці ведаеце, што транспартным сродкам кіруе кіроўца ў стане ап'янення, ці бачыце на праезнай частцы нецвярозага пешахода (веласіпедыста) паведамляйце на тэлефонную лінію 102!

АДАІ Пухавіцкага РАУС

Чытаць 390 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»