Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.11.2021

«Справа ўсяго жыцця»

Штогод у верасні праводзіцца абласны агляд-конкурс «Ветэранскi падворак». Мэтай яго з'яўляецца падтрыманне сацыяльнага статусу пажылога чалавека ў грамадстве, захаванне сувязі пакаленняў, адраджэнне вёсак, хутароў, сядзіб, развіццё сямейнай пераемнасці, мясцовых традыцый і вяртанне маладога пакалення да сваіх каранёў.

У нашым раёне нямала людзей, якія знаходзячыся на заслужаным адпачынку, вяртаюцца да сваіх вытокаў, развіваюць асабістыя падсобныя гаспадаркі і паказваюць прыклад іншым, як узорна ўтрымліваць спадчынныя дамы.

Больш 35 гадоў прайшло з таго часу, як Мікалай Рамановіч і Людміла Уладзіміраўна Сітнік пачалі будаваць дом у вёсцы Лядцо і абжывацца на бацькоўскай зямлі. Перш за ўсё, прывялі ў парадак дом бацькоў, а затым задумалі будаўніцтва і свайго.

— Шмат гадоў мы жылі ў Мінску, — расказвае Людміла Уладзіміраўна. - Муж 25 гадоў аддаў працы на заводзе «Інтэграл», потым займаўся бізнэсам. А я, калі нарадзілася малодшая дачка Марыя, перабралася ў вёску і пачалася зусім іншае жыццё... сельскае.

Першая справа, якую мы задумалі, стала закладка саду. Зямлі тады яшчэ было трохі – 35 сотак. Потым пачала з'яўляцца цікавасць да кветак. Паспрабавала вырошчваць простыя астры, гладыёлусы, хрызантэмы. Муж з Краснадара прывёз ружы і з'явілася жаданне далей пашырацца. За гэтыя гады наша зямля значна павялічылася: мы купілі адзін суседскі ўчастак, з часам яшчэ адзін. І цяпер у сям'і Сітнік ажно 75 сотак, і ні адзін кавалачак не гуляе.

- Тут у нас маленькая сажалка з лілеямі, - праводзіць экскурсію па падворку Мікалай Рамановіч, - тут - месца для гульні ў бадмінтон, але гэта хутчэй для баўлення часу ўнукаў. Яны тут частыя госці. Вакол альпійскія горкі, абсыпаныя разнастайнымі кветкамі, незлічоная колькасць дэкаратыўных раслін. Асаблівы гонар гаспадара - буякі. Iх пачалі вырошчваць параўнальна нядаўна. Той, хто iмi займаецца, ведае, якая гэта пераборлівая і капрызная ягада. Патрабуе вельмі шмат сіл, каб аддзячыць ураджаем.

Даглядае газон і за пладовымі дрэвамі гаспадар, а за градкамі - гаспадыня. Дарэчы, шмат у Людмілы Уладзіміраўны градак з гароднінай. А як жа без яе у вёсцы? Праца на зямлі вельмі цяжкая, толькі чалавек закаханы, можа прамяняць сталіцу і прысвяціць сваё жыццё вёсцы. Акрамя таго, што Людміла Уладзіміраўна і Мікалай Рамановіч - людзі пенсійнага ўзросту шмат сіл аддаюць зямлі, яны яшчэ і трымаюць жывёл: свінак, курачак. І калі градку прапалоць можна і заўтра, то сыход за жывёламі патрабуецца штодзённы.

- Бацькі мае - простыя сяляне, - кажа Мікалай Рамановіч. Працавалі на ферме. Мама днём даіла кароў, а ўначы – была... мадыстскай. Яшчэ давала урокі кройкі і шыцця нявестцы. У нас дзве дачкі, дзве ўнучкі і два ўнука. Кожныя выходныя мы збіраемся разам. Адна дачка плануе нават перабрацца да нас у вёску. У яе свой бізнес, кіраваць якім можна анлайн. Магчыма, у будучыні зробім аграсядзібу. Тут ёсць дзе разгуляцца фантазіі і ўвасобіць у рэальнасць любую задумку. А планаў у сям'і Сiтнiк яшчэ вельмі шмат. Людміла Уладзіміраўна марыць аб альтанцы, якую будзе абвіваць ліяна кіркізон, а Мікалай Рамановіч дапамагае дачцы будаваць дом. Ды і сыход за раслінамі, а іх, дарэчы, тут больш за дзве тысяч, патрабуе бясконцай працы. Але праца гэта гаспадарам падворка дастаўляе асаблівую радасць, бо іх невялікае захапленне, якое ўзнікла шмат гадоў таму, перарасло ў справу ўсяго жыцця.

Чытаць 568 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»