Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.11.2021

«Бяспечныя канікулы»

Адным з патэнцыйна небяспечных часовых прамежкаў, калі здзяйсняецца найбольшая колькасць аўтааварый з удзелам непаўналетніх, з'яўляецца перыяд канікул. Прычына: няўважлівасць, бестурботнасць дзяцей на дарозе і адсутнасць кантролю за іх вольным часам з боку дарослых.

З мэтай прафілактыкі ДТЗ з удзелам непаўналетніх, напярэдадні і падчас восеньскіх школьных канікул, з 27 кастрычніка па 7 лістапада 2021 года Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць прафілактычную акцыю «Бяспечныя канікулы».

Падчас акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць інфармацыйна-тлумачальныя гутаркі ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах, арганізацыях і на бацькоўскіх сходах. У гутарках выступоўцы растлумачаць як дзецям, так і дарослым правілы бяспечных паводзін у транспарце, на дарозе, дваровых тэрыторыях, надаўшы асаблівую ўвагу выкарыстанню святлоадбівальных элементаў у цёмны час сутак. Таксама інспектары і нагадаюць правілы пераходу праезнай часткі на пешаходных пераходах і недапушчальнасці выкарыстання пры гэтым гаджэтаў і навушнiкаў.

Даведачна, за 9 месяцаў бягучага года на тэрыторыі Міншчыны адбылося 58 ДТЗ з удзелам дзяцей, у выніку якіх 1 дзіця загінула, 66 - атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. 17 ДТЗ адбыліся па віне саміх дзяцей.

Асноўнымі памылкамі пацярпелых непаўналетніх у выніку ДТЗ з'явіліся: пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам, нечаканы выхад з-за транспартнага сродка або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляднасць кіроўцу, а таксама знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Так як у канікулярны перыяд заўсёды намячаецца актыўная перавозка дзяцей, а статыстыка дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх кажа пра тое, што ў большай ступені пацярпелі дзеці-пасажыры — пад асаблівым кантролем вартавых дарог будуць вадзіцелі, якія адказваюць за бяспеку перавозкі сваіх пасажыраў.

За парушэнне правілаў перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 6 арт. 18.13 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе штрафу ў памеры да 4 БВ.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу дарослых і нагадвае пра тое, што менавіта яны ў першую чаргу нясуць адказнасць за сваіх дзяцей да іх паўналецця! Неабходна на асабістым станоўчым прыкладзе прывучаць дзіця да гранічнай увагi, дысцыпліны і няўхільнага выканання правілаў дарожнага руху.

Чытаць 453 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»