Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

03.11.2021

З 1 па 30 лістапада па ўсёй Мінскай вобласці пройдзе акцыя ад МНС

«Ды я ведаю, што раблю. Не маленькае дзіця!» - папулярная фраза сярод заядлых курцоў, калі гаворка заходзіць аб гэтай згубнай звычцы. Усё было б не так сумна, калі б статыстыка не казала адваротнае: большасць пажараў з гібеллю людзей адбываецца з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. А вінаватыя – гэтыя самыя «ўсёведаючыя» дарослыя людзі.

Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 1 па 30 лістапада па ўсёй Мінскай вобласці пройдзе акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!».

Мерапрыемствы акцыі падзелены на 3 этапы. Першы прадоўжыцца з 1 па 12 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых, сельгас прадпрыемстваў, іншых арганізацый, а таксама пункты здачы другаснай сыравіны. Удзельнікам акцыі ў фармаце дыялогу прадэманструюць статыстычны партрэт загінуўшага на пажары і тэматычныя відэафільмы. Каб узаемадзеянне набыло інтэрактыўны фармат, ім прапануюць паўдзельнічаць у інтэлектуальных гульнях на тэматыку АБЖ, шкоды курэння, пажараў па прычыне курэння і г. д

З 15 па 25 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы вну, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, ліцэяў і каледжаў, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Так, напрыклад, студэнтам раскажуць пра наступствы курэння і дадуць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне праз талент і інтэлектуальныя здольнасці ў гульнях і віктарынах, КВЗ, конкурсах мініяцюр, адкрытых дыялогах, тэматычных дыскатэках і многае іншае. Падобныя формы работы дадуць магчымасць моладзі атрымаць адказы на ўсе цікавячыя пытанні па бяспецы жыццядзейнасці.

Мерапрыемствы для асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, пройдуць на базе аддзяленняў дзённага знаходжання пры рэгіянальных наркалагічных дыспансерах. Сустрэчы будуць прадстаўляць сабой прафілактычную гутарку з праглядам тэматычных відэафільмаў і практычнымі заняткамі на тэматычных пляцоўках. Для замацавання атрыманых ведаў раздадуць удзельнікам наглядна-выяўленчую прадукцыю. Далучацца да работнікаў МНС у гэтай справе прадстаўнікі УУС і аховы здароўя.

Фінальны этап пройдзе з 26 па 30 лістапада ў месцах масавага знаходжання людзей, сельскіх саветах і на іншых адкрытых пляцоўках. Удзельнікаў акцыі запросяць на праграму «Шоў без цыгарэт», прапануюць паўдзельнічаць у фотасесіі «Я не палю ў ложку» і ўручаць наглядна-выяўленчую прадукцыю.

Работнікі прапаганды будуць актыўна выкарыстоўваць інтэрнэт-прастору і СМІ. Так, напрыклад, у эфіры радыёстанцый і на старонках перыядычных друкаваных выданняў з'явяцца тэматычныя віктарыны, а тэлеканалы пакажуць відэафільм «Ахвяры згубнай звычкі». У сетцы Інтэрнэт пройдзе конкурс «Я не палю ў ложку і табе не раю» на лепшае відэа на тэму небяспекі курэння ў ложку, а ў сацыяльных сетках, якія так папулярныя ў колах студэнтаў, — «Не прапальвай сваё жыццё». Для апошняга ўдзельнікам неабходна будзе зняць кароткі відэаролік «Курэнне ў ложку забівае - не пустыя словы» або «Маленькі недакурак – вялікая бяда» і выкласці яго ў сацыяльную сетку Instagram з адзнакай акаўнта @112.by і хэштэгам (напрыклад, #курениевпостели, #окурокбеда, #112). Крэатыўныя і творчыя ўдзельнікі акцыі змогуць стварыць «Бяспечную попельніцу», якая забяспечыць пажарную бяспеку пры курэнні ў любым месцы і становішчы і не дасць забыцца аб непатушанай цыгарэце. Куды ж без традыцыйнай адраснай паштовай рассылкі бяспечнай карэспандэнцыі, а таксама званкоў ад работнікаў МНС? Гэтыя формы працы таксама знойдуць месца ў рамках акцыі.

Не заставайцеся ў баку - далучайцеся да акцыі. Будзе цікава!

Чытаць 365 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»