Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.10.2021

Пажарныя вучэнні ў Пухавіцкім раёне

- Добры дзень, гэта газавая служба?! Я хачу паведаміць аб пашкоджанні. Мы выраблялі земляныя работы і, здаецца, пашкодзілі газаправод, таму што чуецца шыпенне і адчуваецца моцны пах газу.

Паводле легенды, яго пашкодзілі падчас земляных работ. Па паказаным адрасе неадкладна высунулася аварыйна-аднаўленчая брыгада, якая зафіксавала факт пашкоджання газаправода, выставіла агароджы па перыметры і прыступіла да перакрыцця кранаў высокага ціску.

У аг. Пухавічы па вуліцы Кастрычніцкай адбылася аварыя. Пашкоджаны вонкавы сталёвы газаправод высокага ціску 2-й катэгорыі. Панікаваць не варта. Гэта вучэнні.

- Мы правяраем гатоўнасць аварыйных служб раёна — адзначыў старшы інжынер сектара арганізацыі і функцыянавання ГСНСiГА Віталь Коваль. – Адтачыць паслядоўнасць дзеянняў да аўтаматызму - вось, асноўная наша задача. Бо заўсёды неабходна быць гатовымі для арганізацыі абароны насельніцтва раёна пры пагрозе і ўзнікненні надзвычайных сітуацый рознага характару.

Згодна з атрыманай на вучэннях уводнай, пры правядзенні земляных работ экскаватарам, адбыўся парыў газаправода. Аварыйная брыгада электрасетак адключыла ад электразабеспячэння газарэгулятарнай шафавы пункт ШРП, а работнікі Пухавіцкага занальнага вузла электрасувязі правялі праверку тэрыторыі на наяўнасць лініі тэлефонных кабеляў, пракладзеных у зямлі. Работнікамі Пухавіцкага раённага газазабеспячэння ПУ «Слуцкгаз» з ліквідацыяй умоўнай аварыяй справіліся: хутка прыбыла аварыйная брыгада, да ліквідацыі парыву былі перакрыты засаўкі газарэгулятарнага шкафнага пункта ШРП, агароджана месца меркаванай аварыі, праверана загазаванасць прылеглай тэрыторыі. Аварыйна-аднаўленчай брыгадай выяўлена месца парыву газаправода і ліквідавана ўцечка аператыўна і своечасова.

Пухавіцкі РАНС

Чытаць 380 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»