Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

21.10.2021

Актывісты БМГАРП гатовы прыйсці на дапамогу

У рамках першага этапа рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» раённы камітэт ГА «БРСМ», работнікі Пухавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з актывістамі БМГАРП аказваюць шэфскую дапамогу грамадзянам свайго раёна.

Актывістамі БМГАРП (навучэнцамі ДУА «Мар'інагорская гімназія», ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мар'іна Горка» і ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Мар'іна Горка») была аказана шэфская дапамога адзінокім і адзінока пражываючым пенсіянерам на тэрыторыі г. Мар'іна Горка.

Юныя валанцёры дапамаглі ў вырашэнні розных бытавых пытанняў: прыбралі тэрыторыю домаўладанняў і прысядзібныя ўчасткі ад смецця, перанеслі і складавалі дровы, перакапалі градкі і многае іншае. Пасля гэтага хлопцы нагадалі пенсіянерам аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, а таксама агучылі парадак дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. Для большай бяспекі пенсіянераў, актывісты ўстанавілі аўтаномны пажарны апавяшчальнік, які будзе засцерагаць хату ад пажараў.

Пухавіцкі РАНС

Чытаць 373 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»