Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

19.10.2021

Каштоўныя падарункі з рук Міністра абароны

15 кастрычніка ў Цэнтральным Доме афіцэраў прайшло ўшанаванне вайскоўцаў тэрміновай ваеннай службы, якія дабіліся лепшых вынікаў па выніках 2020/2021 навучальнага года, а таксама маці лепшых салдат тэрміновай ваеннай службы. Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін падзякаваў за службу найлепшым жаўнерам беларускай арміі.

З розных воінскіх часцей і падраздзяленняў Узброеных Сіл у Мінск прыбылі 60 лепшых салдат і сяржантаў. Гэта тыя, хто неаднаразова паказваў добрыя вынікі баявой падрыхтоўкі. Многія былі на палігонах стратэгічнага беларуска-расійскага вучэння «Захад-2021». І там пацвярджалі, што наша армія здольна супрацьстаяць любым выклікам і пагрозам. З рук міністра абароны лепшыя салдаты атрымалі граматы і каштоўныя падарункі.

У ліку лепшых - ураджэнцы Пухавіцкага раёна Алег Савіцкі і Ягор Кісель. Алег праходзіць службу ў 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння ў Мар'інай Горцы, Ягор нясе службу ў вайсковай частцы 01266 у Маладзечанскім раёне. Ганаровымі гасцямі ўрачыстага мерапрыемства сталі іх мамы - Алена Сцяпанаўна і Алена Валянцінаўна.

Кіраўнік ваеннага ведамства павіншаваў прысутных з дасягненнем высокіх вынікаў і падзякаваў жанчынам за выхаванне годных грамадзян нашай Радзімы - Рэспублікі Беларусь.

Алена Свірыдава

Чытаць 406 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»