Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

04.10.2021

Разам прасцей!

У рамках Года народнага адзінства і рэспубліканскай акцыі «Разам за зялёную Беларусь» Мінскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя сумесна з Пухавіцкай раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама з ДЛГУ «Пухавіцкі лясгас» правялі сумеснае мерапрыемства па пасадцы дрэў у Рудзенскім дэндрапарку. Месца абралі не выпадкова…

- Гэты аб'ект патрабуе асаблівай увагі, - тлумачыць начальнік раённай інспекцыі Наталля Калесенка. - Побач з дэндрапаркам знаходзіцца ваеннае пахаванне, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі расстраляны каля трохсот савецкіх грамадзян. Мясцовыя жыхары рэгулярна наведваюць гэта месца і ўскладаюць да помніка кветкі. Сам парк быў закладзены ў 2012 годзе ў гонар 110-годдзя з дня нараджэння выдатнага вучонага-лесавода Івана Юркевіча. У будучыні тут плануем усталяваць малыя архітэктурныя формы: альтанкі, лаўкі, аформіць альпійскія горкі. Алеі, як вы бачыце, высаджваюцца рознымі пародамі дрэў. Сёння, да прыкладу, мясцовая фауна стала багацей на чатыры віды: пасаджаны туя, дуб, хвоя, ядловец. У Рудзенску няшмат месцаў, дзе мясцовыя жыхары могуць праводзіць свой вольны час, а такі парк стане выдатным месцам для адпачынку.

Станіслаў Белавусаў

Чытаць 484 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»