Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

15.09.2021

Эстафету прынялі! Пухаўчане сустрэлі ўдзельнікаў аўтапрабегу «Сімвал адзінства»

Асаблівай стала раніца 15 верасня для пухаўчан: яны сустракалі ўдзельнікаў рэспубліканскага аўтапрабегу «Сімвал адзінства», які праходзіць ва ўсіх рэгіёнах краіны з перадачай эстафеты ад адной вобласці да іншай.

Сустрэча адбылася ў знакавым для раёна месцы - на Алеі вайсковай славы, дзе сабраліся школьнікі, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны.

- Акцыя «Сімвал адзінства» праходзіць па ўсёй Рэспубліцы Беларусь. Мы рады сёння вітаць Вас, дарагія ўдзельнікі, на Пухаўшчыне,— сказала, звяртаючыся да ўдзельнікаў аўтапрабегу, намеснік старшыні райвыканкама Наталля Чарнышова.- Мы хочам выказаць вам вялікую падзяку за тое, што вы робіце, сваім прыкладам паказваючы: мы адзіныя, мы - адзін народ. Ваша перакананасць дапаможа захаваць мір у нашай краіне і дасць магчымасць заставацца ёй такой жа моцнай, квітнеючай і незалежнай. У гонар Дня народнага адзінства я хачу пажадаць усім моцнага здароўя, поспеху і росквіту! Мы - беларусы! Наша сіла ў нашым адзінстве!

Удзельнікам аўтапрабегу быў перададзены мяшочак са збожжам - уклад у агульны каравай ад хлебаробаў Пухаўшчыны.

Калона з аўтамабіляў жыхароў нашага раёна далучылася да ўдзельнікаў акцыі.

Яе ўдзельнікі дзеляцца сваімі эмоцыямі і кажуць аб любові да сваёй краіны:

- Мы пабывалі ў розных гарадах, пераканаліся, што ўсюды жывуць добрыя гасцінныя людзі, якія нас сустракалі з радасцю і адкрытай душой. Прыемна адчуваць гэта дачыненне, гэта адзінства поглядаў, настрояў і жаданняў. Мы ўсе хочам мiру, незалежнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні.

Станіслаў Белавусаў

Чытаць 463 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»