Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

06.09.2021

Свята аб'ядноўвае!

Вялікі комплекс мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых, прысвечаны Году народнага адзінства, пачатку навучальнага года, правядзенню Рэспубліканскага Адзінага Дня бяспекі і рэспубліканскай акцыі МУС «Сям'я! Служым разам!», адбыўся на тэрыторыі установы адукацыі «Мар'інагорская гімназія».

https://www.youtube.com/watch?time_continue=2&v=ix99oi3_NqY&feature=emb_logo

Дзесяць каманд прынялі ўдзел у сямейна-спартыўным мерапрыемстве «Тата, мама, я - спартыўная сям'я», які арганізавала Пухавіцкая РА ГА «БРСМ» па ініцыятыве Пухавіцкага РАУС. Адзначыла свята ўрачыстая лінейка і знаёмства з камандамі і членамі журы. Ацэньваць вынікі трэба было начальніку ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму Пухавіцкага райвыканкама Ганне Скорай, намесніку начальніка Пухавіцкага РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні Алене Сугак, першаму сакратару Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Аляксандру Дзічкоўскаму, дырэктару ДУА «Мар'інагорская гімназія» Сяргею Зінкевічу, дырэктару ФАК «Аквамарын» Дзянісу Рыжакову.

Удзельнікі каманд прадстаўлялі розныя структуры: Пухавіцкі РАНС, Пухавіцкі РАУС, Пухавіцкі аддзела Дэпартамента аховы МУС, вайсковая частка 89417 г.Мар'іна Горка. Дзесяці сямейным падрадам трэба было прайсці чатыры этапы спартыўных спаборніцтваў, выявіўшы навыкі сілы, хуткасці, спрытнасці і вынослівасці. Лепшымі з лепшых сталі каманда «Патрыёт» сям'і Фраловых, якія прадстаўляюць вайсковую частку 89417, заняўшы першае месца. На другое месца заслужана стала каманда «Сільчынскі і кампанія» сям'і Сельчынскіх. Трэцяе, не менш ганаровае, месца было прысуджана камандзе «Дынаміт» сям'і Карлюкевіч. Усім удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны падзячныя лісты і падарункі ад спонсараў ТП ТАА «Пухавічыгандаль», ААТ «Машхарчпрад», СТАА «Марозпрадукт». Першым тром месцам дасталіся грашовыя сертыфікаты, медалі і дыпломы пераможцаў.

Атмасфера свята і весялосці панавала на працягу ўсіх этапаў спаборніцтваў. Мабыць, самай цікавай забаўкай для дзяцей сталі інтэрактыўныя пляцоўкі, арганізаваныя прадстаўнікамі ДАІ Пухавіцкага РАУС, Пухавіцкага РАНС, Вайсковай часці 89417 г. Мар'іна Горка, у рамках адзінага дня бяспекі. Для забавы навучэнцаў гімназіі і ўсіх жадаючых, на тэрыторыі ля стадыёна размяшчаўся аўтатранспарт вайскоўцаў, пажарных і інспектараў ДАІ. Уключыць гук сірэны, пусціць ваду з пажарнага рукава і пабыць кіроўцам вайсковага «браневіка» захацелі не толькі дзеці. Цікава было ўсім!

Артыкул: Марына РЫЖОВА.

Фота/відэа: Станіслаў Белавусаў.

Больш фота па спасылцы:

https://drive.google.com/drive/folders/1_E9EH09VQ81q46wWCGMmK5Ny1lKZpwXp

Чытаць 544 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»