У сяброўскай абстаноўцы, практычна па-сямейнаму, па ініцыятыве прафсаюзнага камітэта прайшла сустрэча маладых спецыялістаў, якія прыбылі на працу ў Мар'інагорскую ЦРБ, з намеснікам старшыні райвыканкама Наталляй Чарнышовай. Будучы не толькі прадстаўніком мясцовай улады, але, у першую чаргу, мамай, Наталля Анатольеўна задавала ўчорашнім студэнтам больш бытавых, чым прафесійных пытанняў. Хацелася ведаць, як уладкаваліся маладыя лекары і медсёстры на новым месцы, як прынялі іх калегі, ці ёсць цяжкасці з рашэннем жыллёвых пытанняў. Улічваючы той факт, што ў раёне існуе дэфіцыт медыцынскіх кадраў, ёсць зацікаўленасць у кожным спецыялісце, які прыбыў на Пухаўшчыну. І таму ёсць жаданне дапамагаць ім з рашэннем надзённых праблем. У нашым раёне, на думку Наталлі Чарнышовай, жыццё моладзі можа быць цікавым і насычаным яркімі падзеямі, таму што прысталічны і развіваемы рэгіён дае такія магчымасці. Ды і ў якасці набыцця медычнай практыкі Пухаўшчына - асаблівае месца, дзе хварэюць не толькі мясцовыя жыхары, але і дачнікі, і камандзіраваныя на будаўніцтва ўнікальных аб'ектаў прадстаўнікі іншых краін. Таму пажаданне медработнікам здароўя, сіл, цярпення і жадання праяўляць самыя лепшыя чалавечыя якасці ў адносінах да пацыентаў - не проста словы…