Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

25.08.2021

Хто аднавіў зямлянкі ва ўрочышчы Баруслава?

У партызанскім краі…

Калісці месцаў, дзе былі адноўлены партызанскія зямлянкі, у раёне было некалькі. І гэта цалкам вытлумачальна: Пухаўшчына - край партызанскі. Тут пастаянна грунтавалася і дзейнічала некалькі буйных злучэнняў народных мсціўцаў. Праз некаторы час пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны былыя партызаны пачалі праводзіць сустрэчы ў знакавых для сябе месцах. І там аднавілі зямлянкі, каб і самім успомніць баявую маладосць, і паказаць сваім дзецям і ўнукам, у якіх умовах яны жылі і ваявалі.

Для былых партызан брыгады «Полымя», іх родных і блізкіх, жыхароў бліжэйшых вёсак, якія перажылі жахі акупацыі, такім месцам стала ўрочышча Баруслава. Тут размешчаны партызанскія могілкі, дзе пахаваны загінуўшыя ў гады Вялікай Айчыннай вайны народныя мсціўцы і мірныя жыхары - усяго 350 чалавек. Побач з ім былі адноўлены дзве партызанскія зямлянкі.

Час не шкадуе ні людзей, ні тое, што было зроблена іх рукамі. Насцілы зямлянак паваліліся, перакрыўшы ўваход у іх. Па просьбе неабыякавых мясцовых жыхароў выправіць гэта вырашылі вайскоўцы вайсковай часці 89417, якія ўзялі шэфства над мемарыяльным комплексам. Дапамагаў ім Пухавіцкі лясгас, які забяспечыў неабходнай драўнінай.

Наталля Пархомчык.

Чытаць 444 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»