Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

17.08.2021

Меркаванне пухаўчан аб «Вялікай размове з Прэзідэнтам»

Валерый Малаканаў, начальнік аддзела прамысловай вытворчасці Пухавіцкага лясгаса:

- Адным з важных пытанняў у «Вялікай размове з прэзідэнтам» быў тэзіс аб тым, што Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва і раўнапраўнага партнёрства. Для нашага калектыву вельмі важна такое супрацоўніцтва ў эканамічным плане. За многія гады склаліся стабільныя рынкі рэалізацыі нашай прадукцыі ў краіны замежжа.

Гэты год няпросты для краіны. Але, нягледзячы на ўвядзенне санкцый, мы працягваем пастаўляць піламатэрыялы ў Нідэрланды, Германію, іншыя краіны. За 7 месяцаў выручка за рэалізацыю нашай прадукцыі склала звыш 1,7 мільёна долараў. Дзякуючы новай лініі лесапілавання мы павялічылі аб'ём выпускаемай прадукцыі больш чым у два разы. Нашы партнёрскія сувязі, якія складваліся гадамі з краінамі блізкага і далёкага замежжа, працягваюць развівацца. Гэта ва ўзаемных інтарэсах. Я думаю, што ў кіраўніцтва гэтых краін хопіць мудрасці не абрываць тое, што так доўга складалася і нясе выгаду кожным боку. Спадзяюся, мы захаваем гэтыя рынкі, таму што якасць нашай прадукцыі праверана часам.

Алена Гнядзько, старшыня Блонскага сельвыканкама:

- За маімі плячыма вялікі стаж дзяржаўнай службы. Больш за 24 гады я ўзначальваю мясцовыя органы ўлады. І, як ніхто іншы, ведаю жыццё простых людзей, іх пытанні і праблемы, з якімі яны звяртаюцца да нас і якія мы дапамагаем ім вырашыць.

Я ўважліва глядзела выступ нашага Прэзідэнта і ганаруся яго мужнасцю і стойкасцю. Ён - вельмі моцная асоба.

Я супраць эканамічных санкцый, так як яны накіраваны на пагаршэнне жыцця кожнага з нас. Нам трэба ўсім аб'яднацца і добрасумленна працаваць, каб пераадолець гэты няпросты час разам.

Ніна Іванаўна Зарецкая, пенсіянерка (г. Мар'іна Горка):

— Для мяне вельмі важна, што нашы адносіны з Расiяй становяцца ўсё больш цеснымі і дружалюбнымі, а Беларусь, як прагучала ў «Вялікай размове», застаецца суверэннай і незалежнай дзяржавай.

Я - пенсіянерка. Муж памёр, сын працуе ў «Раскосмасе», нявестка і ўнукі жывуць у Маскве. Нявестка - руская, але ёй вельмі падабаецца Беларусь, яна з радасцю прыязджае сюды. Расiя для мяне не толькі блізкая суседка, а нешта большае. Там жывуць мае самыя дарагія, родныя, і я рада, што наша сяброўства з гэтай краінай мацнее. Лічу, што наш Прэзідэнт паступае мудра і правільна ў адносінах з Расіяй. Аб чым ён казаў падчас сустрэчы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці, экспертнай і медыйнай супольнасці.

Апытанне правяла Анастасiя ПЛЯТНЁВА.

Чытаць 418 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»