Намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў Пухавіцкага раёна ў 1-м паўгоддзі бягучага года склала 1 198 рублёў, у тым ліку ў чэрвені — 1 283,3 рубля.
Вышэй за сярэднераённы ўзровень аплаты працы ў 1-м паўгоддзі бягучага года склалася заработная плата работнікаў інфармацыі і сувязі, фінансавай і страхавой дзейнасці, занятых забеспячэннем электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам.
Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінскай вобласці.