Адрас: 222811, Мінская вобласць,
г. Мар'іна Горка, вул. Ленінская, 47

РЭЖЫМ ПРАЦЫ
панядзелак - пятнiца

З 8:30 да 17:30
абед з 13:00 да 14:00
(прыём грамадзян і юрыдычных асоб згодна з зацверджаным графікам)

Тэлефон: +375 (1713) 3-51-66

Факс: +375 (1713) 6-05-96

«ГАРАЧАЯ ЛІНІЯ»: +375 (1713) 2-04-24
(у буднія дні з 8:30 да 17:30, абед з 13:00 да 14:00)

Адзіны даведачна-інфармацыйны нумар службы «адно акно »: 142

E-mail: isp@pukhovichi.gov.by 
(для дзелавой перапіскі)

Сацыяльныя сеткі: Інстаграм

28.07.2021

На базе 5-й асобай брыгады спецыяльнага прызначэння пачаў працаваць лагер “Прызыўнік”

“Ніхто, акрамя нас”… Магчыма, гэты дэвіз сіл спецыяльных аперацый у будучым стане правілам жыцця і для юнакоў з Магілёўскага дзяржаўнага спецыяльнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча закрытага тыпу №2 дрэваапрацоўкі — удзельнікаў першай змены палатачнага лагера “Прызыўнік”, якія пачаў сваю працу на базе вайсковай часці 89417 у Мар’інай Горцы. Гэта агульны праект Міністэрства адукацыі і Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Таму ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця лагера прымалі ўдзел высокія госці: міністр адукацыі Ігар Карпенка, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах, начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны генерал-маёр Леанід Касінскі і іншыя.

— Мы ўдзячны Міністэрству абароны за тое, што яны нас падтрымліваюць у пытаннях патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, — падкрэсліў пад час цырымоніі адкрыцця лагернай змены Ігар Карпенка. — Гэта не толькі такія лагеры, гэта ўзаемадзеянне па цэлым спектры напрамкаў дзейнасці, у ліку якіх і змест адукацыйнага працэсу. Гэта гаворыць аб тым, што мы ствараем усе ўмовы, каб наша падрастаючае пакаленне развівалася гарманічна, не толькі атрымлівала трывалыя веды, уменні і навыкі, але і рыхтавалася да абароны нашай Айчыны.

Пад агульныя апладысменты Ігар Карпенка ўручыў падарункі і лагеру, і вайскоўцам: гасцям дасталіся мячы, якія міністр пажадаў парваць за лагерную змену, а гаспадарам – кнігі ў бібліятэку вайсковай часці.

— У нашым жыцці самая складаная перамога – гэта перамога над сабой, – звяртаючыся да маладых людзей падкрэсліў Леанід Касінскі. — Я упэўнены, што дзевяць дзён, што вы праведзяце ў легендарнай 5-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння, не пройдуць для вас дарэмна. Яны дадуць вам магчымасць у будучым жыцці зрабіць правільны выбар на карысць сваёй Радзімы, сваёй сям’і.

Леанід Касінскі таксама выказаў спадзяванне, што адпачынак у гэтым лагеры, магчыма, некаму з юнакоў дазволіць зрабіць выбар на карысць ваеннай службы. За дзевяць дзён у іх будзе магчымасць бліжэй пазнаёміцца з жыццём вайскоўцаў, спецыфікай іх прафесіі.

— Сапраўды, рэжым дня ў лагеры максімальна прыбліжаны да таго распарадку, па якім жывуць ваенаслужачыя срочнай службы, — расказаў дырэктар вучылішча, а зараз кіраўнік лагернай змены Віталь Лебедзеў. — Пад’ём і адбой як у арміі. У праграме — знаёмства з жыццём ваенаслужачых, агульная фізічная і агнявая падрыхтоўкі. Дапамагаюць асвойваць навыкі сапраўднага вайскоўца юнакам афіцэры і ваеннаслужачыя па кантракце. Так што ў іх будзе магчымасць задаць пытанні пра службу.

Дарэчы, знаёмства з вайсковай часцю пачалося адразу пасля цырымоніі адкрыцця змены. Вайскоўцы падрыхтавалі некалькі выстаў і вельмі падрабязна расказалі і пра парашуты, і пра зброю, і пра аказанне медыцынскай дапамогі ў палявых умовах. З вялікай цікаўнасцю іх слухалі не толькі юнакі.

А Віталь Лебедзеў у далейшай размове паведаміў, што лагер праходзіць у другі раз. Упершыню вайсковая часць 89417 прымала на сваёй тэрыторыі навучэнцаў Магілёўскага вучылішча закрытага тыпу ў 2019 годзе. Затым з-за пандэміі каронавірусу быў перапынак. У гэтым годзе лагер аднавіў сваю работу. Адбіралі сюды самых лепшых навучэнцаў. Гэта для іх як узнагарода.

А яшчэ дырэктар вучылішча расказаў, што спачатку былі сяброўскія сувязі з вайскоўцамі з Мар’іна Горкі, якія і прывялі да стварэння такога праекту.

— Адзін з нашых выпускнікоў праходзіў службу ў 5-й брыгадзе, — паведаміў Віталь Лебедзеў. — А пасля прадстаўнікі вайсковай часткі прыехалі да нас. Так завязаліся зносіны. І яны прывялі да арганізацыі лагера “Прызыўнік”.

Дарэчы, і для Віталя Лебедзева Мар’іна Горка – горад, з якім звязаны яго лёс: у 1993-1994 гадах ён праходзіў тут службу ў роце разведкі. Гэтай часціі зараз няма. Але засталіся добрыя ўспаміны і ўпэўненасць, што кожны юнак павінен прайсці службу ў арміі.

Уніформа, вельмі падобная на ваенны камуфляж, палаткі, касцёр і палявая лазня… А яшчэ магчымасць патрымаць ў руках сапраўдную зброю, трэніравацца побач з тымі, хто ўжо служыць, ацаніць свае сілы… Гэта не толькі рамантыка. Гэта крок да перамогі над сабой… Такі важны ў юнацтве.

Наталля ПАРХОМЧЫК.

Чытаць 528 разоў

© Пухавіцкі раённы выканаўчы камітэт, 2008-2020
Убачылі памылку на сайце?
Калі ласка, вылучыце тэкст з памылкай
і націсніце ctrl + enter

Яндекс.Метрика Распрацоўка і падтрымка сайта:
Група кампаній «ЦВР «КАСТРЫЧНІЦКI»